• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Віцебску затрыманы Вячаслаў Лазараў. У яго забралі тэлефоны і відэакамеру

    Затрыманне адбылося ўвечары 9 лютага, два наступныя дні сваякі высвятлялі, дзе ён знаходзіцца і ў чым яго вінавацяць. Спачатку Вячаслава Лазарава павезлі ў Следчы камітэт, і амаль суткі родныя не ведалі пра далейшы ягоны лёс. Толькі раніцай 11 лютага стала вядома, што Вячаслава трымаюць у віцебскім ІЧУ, але сутнасць абвінавачання па-ранейшаму пад пытаннем.

    46-гадовага Вячаслава Лазарава затрымалі пасля ператрусу па месцы прапіскі. У яго забралі мабільныя тэлефоны і маленькую відэакамеру. Таксама ператрус сілавікі правялі па месцы прапіскі ягонай жонкі, там у выніку забралі ноўтбук і два тэлефоны. Жонка паведаміла праваабаронцам, што ў пастанове на ператрус нібыта было напісана пра крымінальную справу, распачатую супраць Вячаслава.

    У 2018 і ў 2019 годзе Вячаслава Лазарава двойчы каралі штрафамі паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП за “незаконны выраб прадукцыі СМІ”. А ў 2020 годзе суд Кастрычніцкага раёна Віцебска скасаваў справу, распачатую ў дачыненні да яго паводле таго ж артыкула.

    Падчас жнівеньскіх падзей 2020 года Лазарава таксама затрымлівалі, тады міліцыянты пратрымалі яго некалькі гадзін у ІЧУ і вызвалілі без складання пратакола.

    Чытайце яшчэ: 

    Восемь примеров, как использовать нейросеть ChatGPT для работы

    Шэнгенскі бан для журналіста і праваабаронцы. Як бюракратыя прыводзіць да жыццёвай драмы

    «Мегазадача Белоруссия». Как Роскомнадзор цензурирует беларуский интернет

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці