• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Барысаўскаму фатографу Аляксандру Зянкову прысудзілі 3 гады калоніі

    Мінскі гарадскі суд у асобе суддзі Жанны Брысінай прызнаў яго вінаватым паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага Кодэкса РБ (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Судовы разбор справы Аляксандра Зянкова распачаўся 12 студзеня, прайшлі тры судовыя пасяджэнні. Прысуд быў агучаны 30 студзеня: 3 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

    Фатографа Аляксандра Зянкова затрымалі 22 чэрвеня 2023 года ў яго доме ў Барысаве. Сілавікі зладзілі ў жыллі ператрус і забралі камп’ютарную тэхніку. Пасля гэтага Зянкова адразу павезлі ў Мінск і 10 дзён трымалі ў ізалятары часовага ўтрамыння на вуліцы Акрэсціна.

    «У камеры, разлічанай на двух чалавек, нас было значна болей, ад 8 да 10 у розныя дні, — распавёў  былы сукамернік  Аляксандра Зянкова, з якім яны разам апынуліся ў ІЧУ. — Прыкмет збіцця — гематом або драпін — на ім, здаецца, не было. Аляксандр быў спакойны, распавядаў, што свае віны ні ў чым не прызнае, што ў яго патрабавалі пароль ад тэлефона, але ён адмовіўся яго назваць. Адмовіўся таксама і ад паслуг дзяржаўнага адваката. Прыблізна на 5–6 дзень яго забралі на допыт да следчага, і вярнуўся ён толькі праз 5 гадзін. Вярнуўшыся, распавёў, што яму інкрымінуюць крымінальны артыкул  за спрыянне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання, і што абвінавачанне тычыцца ягоных відэаздымак, паказаных на  «экстрэмісцкім» інтэрнэт-рэсурсе. Доказы гэтага нібыта знайшлі ў абсталяванні, якое забралі з дома, бо сам ён нічога следчым прынцыпова не распавядаў».

    Праз 10 дзён, 2 ліпеня, Аляксандра Зянкова перавялі ў мінскі СІЗА на вул.Валадарскага. Сёлета 23 студзеня беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яго палітвязнем.

    Аляксандр Зянкоў – вядомы ў Барысаве фатограф і ці не першы ў Беларусі фатограф-фрылансер. У 1998 годзе ён зарэгістраваўся прыватным прадпрымальнікам і зарабляў грошы, шукаючы сабе самастойнай працы. Ён не быў у штаце мясцовых незалежных выданняў, але рэгулярна з імі супрацоўнічаў. Пазней, апрача фота, ён захапіўся і відэаздымкамі, самастойна авалодаў навыкамі працы з відэакамерай. Здымаў у тым ліку і дакументальныя стужкі, якія атрымлівалі ўзнагароды на фестывалях хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат». У прыватнасці, у 2015 годзе журы фестывалю адзначыла яго творчую працу пра аднаўленне  царквы ў вёсцы Зэмбін Барысаўскага раёна. 

    Апошнім часам Аляксандр Зянкоў шмат падарожнічаў і займаўся творчасцю — фатаграфаваў краявіды, прыродныя з’явы, птушак і помнікі архітэктуры. У снежні 2022 года ў яго адбылася персанальная фотавыстава.

    Чытайце яшчэ:

    Любоў Лунёва: Недапушчальна, калі дасведчаныя журналісты вымушаныя заціскаць у сабе прафесіяналізм і выконваць працу капірайтэра

    Былога палітвязня і журналіста Сяргея Гардзіевіча арыштавалі на 15 сутак

    «Яго фатаграфіі былі заўсёды крутымі»: у Вільні адкрылася выстава Уладзіміра Парфянка

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    «Медиазона» часто пишет новости о том, как заключенных отправляют в ШИЗО, ПКТ или переводят на тюремный режим. В колониях политзаключенные не сидят в камерах, а живут в бараках, ходят на работу по улице. Но даже этих «удобств» можно лишить. По сути, осужденные отбывают двойное наказание — часто по надуманным поводам — мерзнут в одиночных камерах, дышат хлоркой и не получают письма. «Медиазона» рассказывает, как наказывают тех, кто уже наказан заключением в колониию и СИЗО.
    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці