• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    НАУ перадала ў МЗС Польшчы спіс для персанальных санкцый за міграцыйны крызіс. У ім — 26 прапагандыстаў

    Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ) перадала ў Міністэрства ўнутраных справаў Польшчы матэрыялы для ўвядзення новых персанальных санкцый супраць датычных да міграцыйнага крызісу на мяжы, паведамляе прэс-служба НАУ.

    Польска-беларуская мяжа. Ілюстрацыйнае фота

    «Фактычнае ажыцьцяўленьне незаконнага перасячэньня мігрантамі дзяржаўнай мяжы адбываецца пад кіраўніцтвам вышэйшых службовых асобаў Дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь, падпарадкаваных асабіста Лукашэнку», — гаворыцца ў рэлізе.

    Таксама перададзены «адпаведныя дадзеныя на прапагандыстаў рэжыму Лукашэнкі, якія ажыцьцяўляюць інфармацыйнае суправаджэньне гэтай «гібрыднай агрэсіі».

    Усяго ў сьпісе «20 сілавікоў і 26 прапагандыстаў».

    Раней НАУ «ужо ініцыявала і дабілася ўнясеньня ў санкцыйны спіс ЭЗ і нацыянальны санкцыйны спіс Польшчы кіраўніцтва ДПК Беларусі і прапагандыстаў, якія маюць дачыненне да падрыхтоўкі незаконнай міграцыі на тэрыторыю Польшчы», падкрэсьліваецца ў паведамленьні.

    • За шэсьць дзён верасьня Літва спыніла 59 спроб мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак Службы аховы дзяржаўнай мяжы гэтай краіны.
    • Дзяржаўная памежная ахова Латвіі 1–6 верасьня папярэдзіла 66 спробаў мігрантаў незаконна трапіць зь беларускай тэрыторыі.
    • Памежная ахова Польшчы пакуль адчыталася толькі па пяці днях верасьня, за якія было спынена 485 спроб парушэньня мяжы з боку Беларусі.
    • Без уліку польскіх зьвестак па папярэднім дні з пачатку года суседнія краіны ЭЗ папярэдзілі 28.991 спробу нелегальнага перасячэньня мяжы зь беларускай тэрыторыі (-1,2% у параўнанні з тым жа перыядам 2023 года, калі было зафіксавана 29.332 — з аналагічнай папраўкай на Польшчу). На Польшчу прыпадае 84% усіх спроб, Латвію — 14%, Літву — 2%.
    • Міграцыйны крызіс на мяжы з ЭЗ працягваецца зь вясны 2021 года.
    • Паводле інфармацыі НАУ, прарвацца праз мяжу з пачатку бягучага года спрабавалі грамадзяне 49 краінаў.
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці