• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Часопіс БАЖ «Абажур» трапіў у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

    Увечары 4 лютага другі раз за дзень быў абноўлены Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.

    «Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны змест часопіса «Абажур», які выдавала ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Такое рашэнне датычна № 3 (124) часопіса за 2018 год прыняў 30 студзеня суд Заводскага раёна Мінска.

    Большая частка матэрыялаў гэтага нумара была прысвечаная тэме пераследу за прафесійную дзейнасць журналістаў беларускіх незалежных медыя.

    Часопіс «Абажур» выдаваўся журналісцкай праваабарончай арганізацыяй з 2000 па 2021 год. Выданне спыніла выхад пасля таго, як у жніўні 2021 года Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў на патрабаванне Міністэрства юстыцыі юрыдычны статус грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

    28 лютага 2023 года КДБ Беларусі абвесціў БАЖ «экстрэмісцкім фармаваннем».

    «Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: плюс пяць украінскіх навінавых Telegram-каналаў

    Таксама ў пералік небяспечных для распаўсюду сярод іншых інтэрнэт-рэсурсаў улады ўключылі старонку Dżmit­ry Hurniević у сацыяльнай сетцы Face­book (ідэнтыфікатар faceboоk.com/hurnievic). У «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» старонка беларускага журналіста Дзміртыя Гурневіча трапіла паводле рашэння суда Ленінскага раёна Брэста ад 30 студзеня 2025 года.

    Раней, 3 студзеня, суд Партызанскага раёна Мінска абвесціў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» Telegram-канал «ГУРНЕВIЧ» (ідэнтыфікатар t.me/dhurnievic).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці