• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «РокРадыёBY»: Украінскае радыё шукае беларускія песні і ідэі

    Праект робіцца як грамадскае радыё і рады чуць новыя песні і нават аўтарскія праграмы беларускіх музыкаў і дзеячоў культуры, паведамдляе каманда.

    rokradio-01

    Скрыншот РокРадыё­BY

    Украінскі праект «РокРадіо» аднавіў онлайн-стрым «РокРадыё­BY». На яго хвалях транслююцца класныя беларускія і ўкраінскія кампазіцыі: цяплыня для душаў людзей і смала для вушэй ідэалагічных аддзелаў.

    Каментуе Алег Вдавічэнка, кіраўнік радыё:

    «Мы верым у моц нацыянальных культур і разумеем хардкорную сітуацыю вакол беларускай мовы, блізкую да горшых савецкіх часоў. Мы — група культурніцкіх актывістаў, робім радыё сваімі рукамі, гэта такі народны UA-aid. Тут кожны можа зрабіць нешта для культуры замест таго, каб наракаць на класічныя медыі, у якіх бюджэтаў на культуру даўно няма. Мы радыя новым беларускім песням на нашых хвалях, а таксама адкрытыя і для аўтарскіх перадач ад культурных аглядаў да стэнд-апу».

    У планах праекта — стварэнне блокаў навін, аўтарскіх праграм, інтэрв’ю з беларускімі дзеячамі культуры.

    Ва Украіне з’явілася «РокРадыё­BY»

    Даслаць свае песні і прапановы для новага сезону можна праз імэйл rockradioby.info@gmail.com ці форму зваротнай сувязі (украінская версія).

    Слухаць «РокРадыё­BY» можна на сайце rockradioua.online/by.

    А таксама праз Android-аплікацыя — у Google Play.

    Праз сайты і аплікацыі радыёсэрвісаў:

    • TuneIn — https://tunein.com/radio/RockRadio-BY-s255788.

    • Online Radio Box — https://onlineradiobox.com/ua/rockradioby/?cs=ua.rock.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці