• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праверце фота: да герояў кнігі Marsz Białorusi прыходзяць сілавікі

    Навуковец Сяргей Бесараб апублікаваў у Face­book фатаграфіі з польскай кнігі «Marsz Białorusi. Sierpień–grudzień 2020», па якой сілавікі зараз затрымліваюць беларусаў. Ён зрабіў гэта для таго, каб беларусы, якія апазналі сябе, як мага хутчэй пакінулі краіну.

    Праверце фота: да герояў кнігі Marsz Białorusi прыходзяць сілавікі

    Вокладка кнігі «Marsz Białorusi. Sierpień–grudzień 2020». Фота: ksiegarnia.karta.org.pl

    «Я разабраў кнігу і выключыў з яе асобна ўсе фотаздымкі. Праглядзіце іх уважліва. Калі недзе знайшлі сябе, сваіх блізкіх, сябраў, знаёмых, ведайце – вы ў сур’ёзнай небяспецы! Зрабіце ўсё магчымае, каб засцерагчы сябе, папярэдзьце людзей, якіх вы змаглі пазнаць», – напісаў Сяргей Бесараб.

    Нагадаем, 13 жніўня Dis­si­dent­by паведаміў, што да сваякоў людзей у Беларусі зноў пачалі прыходзіць з вобшукамі і допытамі. Справа тычыцца тых, хто ўдзельнічаў у акцыях за межамі Беларусі (іх абвінавачваюць па артыкуле 361–4 КК РБ), і тых, хто быў удзельнікам пратэстаў у 2020 годзе (іх абвінавачваюць па арт. 342 КК РБ або 293 КК РБ).

    Некалькі новых фактаў затрыманняў пацвердзілі тое, што сілавікі апрацоўваюць фотаздымкі з кнігі «Marsz Białorusi. Sierpień–grudzień 2020». Гэта кніга выйшла ў Польшчы ў 2021 годзе пад аўтарствам Цэнтра KARTA, у ёй выкарыстоўваліся незаблюраныя твары ўдзельнікаў мірных маршаў пратэсту ў Беларусі ў 2020 годзе.

    Пасля новай хвалі затрыманняў многія беларусы збянтэжыліся пытаннем, ці не патрапілі яны на гэтыя фотаздымкі, але знайсці кнігу многія не змаглі, хоць яе можна спампаваць бясплатна тут.

    «Пасля 26 гадоў кіравання Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі, у выніку фальсіфікацыі выбараў, адбылося магутнае абуджэнне ўсяго грамадства. Беларусы раптоўна паўсталі ў вачах еўрапейцаў як народ, які глыбока ўсведамляе сваю годнасць, ідэнтычнасць і неабходнасць перамен. Наша шматгалосае апавяданне, запісанае ў рэальным часе, паказвае эпоху перамен і шлях да станаўлення свабоднага, незалежнага народу», – гаворыцца ў анатацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці