• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускія фатографы прымуць удзел у еўрапейскім фотафестывалі OFF Bratislava

    7 лістапада адкрываецца Міжнародны фестываль фатаграфіі і візуальнага мастацтва OFF Bratisla­vaУ спіс адабраных мастакоў, чые праекты будуць прадстаўлены ў рамках тэмы «Падарожжа без квітка» («Trip With­out a Tick­et»), трапіў і творчы дуэт з Беларусі Юлія Лейдзік і Яўген Канаплёў з іх вядомым праектам «Ідэал» («The Ide­al»).

    Юля Лейдзік, Яўген Канаплёў. Фота: архіў Reform.news

    «Ідэал» — гэта доўгатэрміновае фатаграфічнае падарожжа ў жаночую ідэнтычнасць, уяўленне і жаданне быць убачанай такой, якой адчуваеш сябе ўнутры, а не такой, якой яе ўспрымае грамадства.

    Юлія Лейдзік прасіла беларускіх жанчын назваць, якая вядомая асоба іх натхняе або здаецца ім іх адлюстраваннем. Выкарыстоўваючы рэферэнсныя выявы, яна фіксавала не фізічнае падабенства, а ўнутраную сувязь.

    Беларускі дуэт далучыцца да шырокай міжнароднай каманды, якая прадстаўляе больш за 20 краін з розных куткоў свету, у тым ліку Паўднёвую Афрыку, Аўстралію, Японію, Швейцарыю, Польшчу, Украіну і іншыя.

    Фестываль OFF Bratisla­va з’яўляецца адной з ключавых падзей у свеце сучаснага візуальнага мастацтва Цэнтральнай Еўропы і забяспечвае важную платформу для еўрапейскіх і сусветных мастакоў. Адкрыццё фэсту адбудзецца 7 лістапада а 18:00 (6 PM) на другім паверсе OD PRIOR на Каменнай плошчы (Kamen­né Square) у Браціславе.

    Фатаграфічны форум будзе доўжыцца да 21 лістапада.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці