• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Два фільмы «Белсату» атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі Narewka Dok

    Дакументальны фільм «Наша памяць», створаны тэлеканалам «Белсат» і Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку, а таксама фільм «Беларускі едуць на Падляшша» рэжысёра Арцёма Лобача, атрымалі спецыяльныя прызы журы на першым кінафестывалі імя Тамары Саланевіч у Нараўцы на Падляшшы.

    Два фільмы «Белсату» атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі Narewka Dok

    Рэжысёр Юрый Каліна на сцэне падчас кінафестывалю «Narewka Dok». Фота: Белсат

    Дакументальны фільм «Наша памяць» атрымаў узнагароду за «добрасумленнае майстэрства і гарманічны, кранальны аповед пра балючае мінулае, якое адгукаецца да сённяшняга дня».

    «Наша памяць» – стужка рэжысёра Юрыя Каліны. Гэтак жа называецца ініцыятыва ў Беластоку, якая пачынала дзейнасць з дакументавання месцаў памяці з трагічным лёсам – беларускіх вёсак, «пацыфікаваных» так званай 3‑й Віленскай брыгадай Нацыянальнага вайсковага задзіночання пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса (псеўданім Буры).

    «Беларускі едуць на Падляшша» рэжысёра Арцёма Лобача быў адзначаны за «спелае майстэрства і спосаб аповеду, які інтрыгуе, пра сутыкненне герояў з іх уяўленнямі». Стужка расказвае пра беларусак, якія жывуць у эміграцыі і пастанаўляюць выправіцца ў падарожжа на Падляшша, каб пазнаёміцца з культурай тамтэйшых беларусаў.

    Кінафестываль «Narewka Dok» упершыню прайшоў 24–26 кастрычніка сёлета ў Нараўцы на Падляшшы.

    У конкурсную праграму трапілі тры стужкі «Белсату»: «Наша памяць» Юрыя Каліны, «Беларускі едуць на Падляшша» рэжысёра Арцёма Лобача і «Інга» рэжысёра Кшыштафа Капчыньскага.

    Януш Гаўрылюк: Дакументалістыка — гэта не тое, на чым трэба эканоміць

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці