• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пачобут уганараваны вышэйшай дзяржузнагародай Польшчы

    Вышэйшай дзяржаўнай узнагароды Польшчы — ордэна Белага Арла — удастоены журналіст Анджэй Пачобут па рашэнні польскага прэзідэнта Караля Наўроцкага.

    Анджэй Пачобут палітвязень

    Анджэй Пачобут. Фота: «Радыё Свабода»

    Рашэнне прынятае ў сувязі са святкаваннем 11 лістапада ў Польшчы Дня незалежнасці, адзначаецца на сайце прэзідэнцкай канцылярыі.

    Акрамя Пачобута, ордэнам Белага Арла ўзнагароджаны пісьменнік і публіцыст Вальдэмар Лысяк. Усяго рознымі ўзнагародамі адзначаны шэсць чалавек, пяцёра прысутнічалі на цырымоніі.

    Адзначаецца, што Пачобуту ордэн будзе ўручаны пры першай жа магчымасці. Ён названы “польска-беларускім журналістам, публіцыстам і блогерам, звязаным з Гродна, Саюзам палякаў і апазіцыяй у Беларусі, палітычным зняволеным”.

    22 кастрычніка паведамлялася, што журналіст стаў лаўрэатам прэміі прэміі “За свабоду думкі” імя Сахарава.

    8 лютага 2023 года Гродзенскі абласны суд прыгаварыў журналіста і актывіста неафіцыйнага Саюза палякаў Пачобута да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў яго вінаватым паводле ч. 3 арт.130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) Крымінальнага кодэкса.

    Пасля рашэння суда, 10 лютага 2023 года, Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных на той для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).

    Анджэя Пачобута зноў на паўгода кінулі ў ПКТ

    Ордэн Белага Арла — вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Польшчы, адзін з найстарэйшых польскіх ордэнаў. Заснаваны ў 1705 годзе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці