Журналісты атрымалі ўзнагароды Аб’яднанага Пераходнага Кабінета
Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі узнагародзіў медалямі 14 выбітных асобаў. У спісе атрымаўшых медалі Францыска Скарыны, «Няскораных» (Ларысы Геніюш),«Гонар і годнасць» і «За пленную працу на карысць Беларусі» нямала незалежных журналістаў.

Фота: Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
Кабінет пастанавіў:
1. Узнагародзіць медалём Францыска Скарыны за шматгадовы ўнёсак у развіццё і прасоўванне беларускай гісторыі і культуры:
- Паўла Мажэйку — беларускага журналіста, грамадскага актывіста, культурнага менеджара.
- Андрэя Катлярчука — гісторыка, кандыдата гістарычных навук, доктара гісторыі.
2. Узнагародзіць медалём «За плённую працу на карысць Беларусі»:
- Сцяпана Пуцілу — беларускага журналіста, аўтара грамадска-палітычнага канала NEXTA.
- Ірэну Лясоту — філосафку, публіцыстку, грамадскую лідарку;
- Марыю Сёдэрберг — швэдскую фотажурналістку і пісьменніцу;
- Ірыну Пярвойкіну — беларускую актывістку ў Аўстрыі.
3. Узнагародзіць медалём «Няскораных» (Ларысы Геніюш) за асабістую адвагу, стойкасць і ахвярнасць у дзейнасці на карысць прасоўвання ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі:
- Вячаслава Лазарава — беларускага незалежнага журналіста і відэааператара;
- Ірыну Слаўнікаву — беларускую журналістку і медыяактывістку;
- Паўла Вінаградава — актывіста моладзевага крыла «Zmena», вязьня сумлення.
4. Узнагародзіць медалём «Гонар і годнасць» наступных грамадзян, якія аддалі ці рызыкавалі сваім жыццём у змаганні за свабоду, нацыянальныя каштоўнасці, дэмакратыю і правы чалавека:
- Яўгена Меркіса — беларускага журналіста, краязнаўцу, грамадскага актывіста.
- Уладзіміра Мацкевіча — беларускага філосафа і метадолага, грамадска-палітычнага дзеяча, тэлевядучага.
Таксама тры асобы будуць узнагароджаныя непублічна.
Лаўрэты намінаваліся грамадскімі арганізацыямі і актывістамі і былі ўхваленыя Камісіяй па ўзнагародах пры АПКБ. Адпаведная пастанова падпісаная 9 снежня кіраўніцай Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святланай Ціханоўскай.
@bajmedia