BBC уводзіць абавязковы курс па антысемітызме пасля рэдакцыйнага скандалу
Брытанская медыякарпарацыя BBC запускае абавязковы анлайн-курс па барацьбе з антысемітызмам для ўсіх супрацоўнікаў. Пра гэта паведамляе ізраільскае выденне newsru.co.il. Ініцыятыва абвешчаная на фоне гучнай крытыкі і ўнутраных абвінавачанняў у прадузятасці, што прывяло да адстаўкі кіраўніцтва.

Скрыншот
Цім Дэйві, які зараз сыходзіць з паста геніральнага дырэктара BBC, паведаміў, што ўсе работнікі мусяць прайсці анлайн-модуль цягам шасці месяцаў, а новыя супрацоўнікі — на працягу 28 дзён з моманту пачатку працы. Курс распрацаваны сумесна з арганізацыямі Jewish Staff Network, Antisemitism Policy Trust і Community Security Trust.
Паводле спадара Дэйві, BBC Academy некалькі месяцаў рыхтавала абноўленую антыдыскрымінацыйную праграму. У яе цяпер уваходзяць у тым ліку модулі па антысемітызме і ісламафобіі. Супрацоўнікам будуць распавядаць і пра рэальныя кейсы антысемітызму ў сучасным грамадстве.
Імпульсам да зменаў стаў калектыўны зварот больш чым 200 яўрэйскіх супрацоўнікаў BBC, а таксама падрадчыкаў, пастаўшчыкоў і ўдзельнікаў праграм. Людзі абвінавацілі карпарацыю ў тым, што яе кіраўніцтва праігнаравала патрабаванні расследаваць магчымыя выпадкі антысемітызму.
Новае навучанне ўводзіцца на фоне сур’ёзнага рэпутацыйнага ўдару па BBC. Паводле ўнутранага дакладу незалежнага саветніка па рэдакцыйных стандартах, апублікаванага ў лістападзе, карпарацыя дапусціла шэраг істотных парушэнняў. Так парушэннем этычных нормаў было прызнанае скажэнне выказванняў Дональда Трампа —тады яшчэ кандыдата ў прэзідэнты ЗША, мэтанакіраванае прымяншэнне шкоды, якая была нанесеная Ізраілю падчас вайны ў Газе.
У дакладзе сцвярджаецца, што BBC «прасоўвала хлусню ХАМАСа» ў асвятленні канфлікту.
Неўзабаве пасля яго публікацыі вышэй згаданы Цім Дэйві і кіраўніца навінавай службы Дэбора Тэрнес падалі ў адстаўку.
@bajmedia