• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць

    У Расіі абмяркоўваюць магчымасць увядзення новых абмежаванняў на выкарыстанне VPN-сэрвісаў, якія дазваляюць абыходзіць інтэрнэт-блакіроўкі, паведамляе The Moscow Times.

    У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN

    Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

    Гэтае пытанне разглядалася падчас сустрэч міністра лічбавага развіцця Максута Шадаева з прадстаўнікамі аператараў сувязі і буйных IT-кампаній. Паводле звестак СМІ, ініцыятыва можа быць звязаная з даручэннем прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

    Разглядаецца варыянт, пры якім карыстальнікам давядзецца плаціць за вялікі аб’ём міжнароднага інтэрнэт-трафіку, паколькі менавіта ён часта выкарыстоўваецца пры працы VPN. Акрамя гэтага, інтэрнэт-платформы могуць абавязаць выяўляць такіх карыстальнікаў і абмяжоўваць іх магчымасці. Таксама не выключаецца ўвядзенне штрафаў, хоць канчатковае рашэнне пакуль не прынята.

    Паводле папярэдняй інфармацыі, частка гэтых мер можа пачаць дзейнічаць ужо ў найбліжэйшы час. Пры гэтым спецыялісты адзначаюць, што тэхнічна вызначыць выкарыстанне VPN можна не заўсёды дакладна, бо падобныя прыкметы могуць узнікаць і ў звычайных сітуацыях, напрыклад, калі чалавек знаходзіцца за мяжой. У цэлым гаворка ідзе пра ўзмацненне кантролю за інтэрнэтам і спробу абмежаваць доступ да заблакаваных рэсурсаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.