• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістка Ганна Любакова атрымала ўзнагароду Amnesty International Chair 2026

    Ганну адзначылі за яе працу па асвятленні аўтакратыі, рэпрэсій і дэмакратычнага супраціву ў Беларусі.

    Ганна Любакова. Падчас запісу перадачы на «Белсаце»

    Беларуская журналістка Ганна Любакова атрымала ганаровае званне лаўрэата Amnesty Inter­na­tion­al Chair 2026 года.

    З 2007 года Генцкі ўніверсітэт прысуджае гэтую ўзнагароду асобам, якія дэманструюць выключную і нязменную адданасць справе абароны правоў чалавека.

    Ганну адзначылі за яе працу па асвятленні аўтакратыі, рэпрэсій і дэмакратычнага супраціву ў Беларусі. «Нават у выгнанні яна працягвае ўзмацняць галасы палітвязняў, журналістаў пад пераследам і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, якіх спрабуюць прымусіць маўчаць», — сказана ў заяве аб узнагародзе.

    Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 1 кастрычніка ў цэнтры Vier­Nul­Vi­er (Гент, Бельгія).

    «Тут няма нічога канспіратыўнага». Ганна Любакова – пра вяртанне на «Белсат» і пра кнігу аб Беларусі, якую піша ў Парыжы

    Ганну Любакову завочна асудзілі па справе «аналітыкаў Ціханоўскай» да 10 гадоў зняволення.

    Узнагарода Amnesty Inter­na­tion­al Chair заснаваная арганізацыяй Amnesty Inter­na­tion­al і Генцкім універсітэтам. Яна ўшаноўвае асоб, якія зрабілі выключны ўклад у прасоўванне правоў чалавека ва ўсім свеце.

    Кожны год гэтае ганаровае званне прысуджаецца выдатнаму праваабаронцу, навукоўцу або грамадскаму дзеячу. Лаўрэат запрашаецца ў Генцкі ўніверсітэт, каб падзяліцца сваімі ведамі і вопытам як з акадэмічнай супольнасцю, так і з шырокай грамадскасцю. У межах праграмы лаўрэат выступае з лекцыямі і семінарамі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.