Тры гады зняволення: у Казахстане вынеслі прысуд журналістцы
Журналістку з Алматы Аляксандру Алёхаву раёны суд прызнаў вінаватай па артыкуле 147 крымінальнага кодэкса «Распаўсюджванне персанальных дадзеных, якое пацягнула істотную шкоду правам і законным інтарэсам асобы». Як перадае «Азаттык Азия», вырак — тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на пяць гадоў (да 2031 года).

Казахстанская журналістка Аляксандра Алёхава. Фота: асабістая старонка ў Facebook
Прысуд быў агучаны 3 жніўня ў закрытым рэжыме ў Алмалінскім раённым судзе.
Да ўсяго, спадарыні Алёхавай забаранілі займацца журналісцкай дзейнасцю на працягу трох гадоў.
Крымінальную справу ў дачыненні да Аляксандры Алёхавай распачалі пасля серыі матэрыялаў журналісткі пра канфлікт паміж арандатарамі і ўладальнікамі алмацінскага рынку, у якіх яна ўказала, што адна з уддзельніц спрэчкі раней мела судзімасць і была на ўліку ў паліцыі.
Па версіі следства, агучванне гэтай інфармацыі незаконным распаўсюджваннем персанальных дадзеных. Спадарыня Алёхава сцвярджала, што гэтыя звесткі былі апублікаваныя ў адкрытых судовых базах.
была ўзбуджаная пасля публікацый, якія тычацца канфлікту «Кенжэхан» у 2022–2024 гадах. У матэрыялах згадвалася, што адна з актывістак, якія баранілі правы арандатараў гандлёвай тэрыторыі, раней ледства, распачатае па заяве актывісткі, палічыла Абарона настойвала, што ўсе звесткі былі ўзяты з адкрытых судовых баз.
Напрыканцы 2025 года за распаўсюд гэтых жа звестак быў асуджаны 61-гадовы казахстанскі журналіст Алег Гусеў. Тады тамтэйшыя праваабаронцы падкрэслівалі, што гэтая справа стварае небяспечны прэцэдэнт для свабоды слова ў Казахстане.
@bajmedia