«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: навіны Гродна і Threads-акаўнт «Ласкатухі»
Міністэрства інфармацыі Беларусі 15 жніўня чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Фота: pexels.com
У яго ўключылі акаўнт у Instagram з назвай grodnonovosti44 (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/grodnonovosti44). Гэты інтэрнэт-рэсурс асвятляе рэгіянальныя навіны Гродна і вобласці. Рашэнне лічыць яго «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прыняў 10 верасня 2026 года суд Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Сёлета ў красавіку ў «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма быў уключаны і TikTok-акаўнт з назвай grodnonovosti44 і такім самым лагатыпам.
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі і акаўнт у сацсетцы Х з назвай «Вясна», які належыць беларускай праваабарончай арганізацыі ПЦ «Вясна». «Экстрэмісцкім» змест старонкі прызнаў суд Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці рашэннем ад 7 верасня 2026 года.
Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс на сайце Мінінфармацыі ўключылі акаўнт у Threads з назвай laskatuchi (ідэнтыфікатар https://www.threads.com/@laskatuchi). «Ласкатухі» — гэта відэападкаст з Амерыкі, дзе беларускія жанчыны размаўляюць на розныя жыццёвыя тэмы. Змест гэтага медыяпраекта «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» 10 верасня 2026 года прызнаў суд Пінскага раёна і г. Пінска Брэсцкай вобласці.
@bajmedia