2 лістапада ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень спынення беспакаранасці за злачынствы супраць журналістаў
У беларускіх турмах зараз знаходзіцца 15 журналістаў і журналістак. БАЖ робіць усё магчымае, каб пра нашых калег не забываліся ў свеце.

Фота: БАЖ
Штогод 2 лістапада ААН заклікае далучыцца да Міжнароднага дня спынення беспакаранасці за злачынствы супраць журналістаў (IDEI). Сёння людзям нагадваюць пра той высокі ўзровень безпакаранасці за парушэнні, якія здзяйсняюцца супраць медыйшчыкаў ва ўсім свеце. На жаль, дабіцца яго зніжэння пакуль не атрымліваецца.
Толькі ў 2024 і 2025 гадах 189 журналістаў былі забітыя ў выніку гвалтоўных нападаў, 67% з іх адбыліся ў зонах канфліктаў. Пяцьдзесят з іх былі забітыя беспілотнымі лятальнымі апаратамі (БПЛА) або беспілотнікамі толькі ў шасці зонах баявых дзеянняў, што падкрэслівае з’яўленне новых пагроз, звязаных з тэхналогіямі. Для жанчын-журналістак гэтыя новыя рызыкі ўскладняюцца гендэрным гвалтам, гвалтам у інтэрнэце і іншымі мэтанакіраванымі пагрозамі.
У гэтым годзе, зазначае ААН, асноўная ўвага надаецца таму, як новыя тэхналогіі і віды зброі мяняюць характар пагроз, з якімі сутыкаюцца журналісты, асабліва ў зонах канфліктаў.
«Нягледзячы на тое, што метады пераследу журналістаў мяняюцца, вінаватыя ў іх забойствах па-ранейшаму адыходзяць ад правасуддзя. Наступствы беспакаранасці датычацца не толькі саміх ахвяр і іх сем’яў. Калі напады застаюцца беспакаранымі, гэта можа прывесці да прыгнечання журналісцкіх расследаванняў, якія ўяўляюць грамадскую цікавасць, такіх як расследаванняў карупцыі, парушэнняў правоў чалавека і злачынстваў», — гаворыцца ў заяве ААН.
@bajmedia