• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрыццё выставы «Маладосць. Беларусь». ФОТАРЭПАРТАЖ

    У панядзелак, 5 чэрвеня, у Прэс-клубе "Беларусь" адкрылася выстава "Маладосць. Беларусь". Мадэльны бізнес, беларускамоўная сям'я, клаўстрафобія ў пад'ездах, валанцёрства, прадпрымальніцтва, казіно ды іншыя тэмы адлюстраваныя ў фотапраектах выпускнікоў адукацыйнага курса ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" "Фотапраект: ад ідэі да прасоўвання".

    Глядзець фотапраект «Маладосць. Беларусь»

    Падчас адкрыцця выставы ў Прэс-клубе Беларусь (вул. Веры Харужай, 3, Мінск) куратар курса ў Беларусі вядомы фатограф Сяргей Балай сказаў, што задаволены вынікам: «Адна з мэтаў курса была «не пакласці працы ў стол».  Мы не ўключалі «дыктатара». І чым больш мы праводзілі часу разам, тым лепшы вынік атрымліваўся. І атрымалася ў нас сапраўды «па-маладому». Ведаю, што многія праекты былі апублікаваныя ў медыя, многія працягваюцца. Я вельмі задаволены вынікам».

    Адна з куратараў курса Марына Загорская адзначыла, што сёлета ў праграме было новаўвядзенне — фатографаў вучылі прасоўваць свае працы на медыйным рынку.

    «Мы ладзілі шмат фотакурсаў, але не задумваліся як далей прасоўваць вынік працы, вынік навучання. Гэтым разам мы зрабілі вялікі крок наперад дзякуючы нашым трэнерам, якія распавялі, як і дзе можна шукаць падтрымку сваім задумам. Некаторыя нашы «птушаняты» вылецелі з «гнязда» і не могуць прысутнічаць тут, бо паехалі ў іншыя краіны па працоўных справах. Спадзяюся, калі аднойчы вы будзеце атрымліваць прэміі ў прэстыжных прафесійных конкурсах, то згадаеце пра гэты адукацыйны курс і запросіце нас на вечарынку», — з жартам заўважыла спадарыня Марына.

    Нагадаем, што фотавыстава “Маладосць. Беларусь” упершыню была прэзентаваная ў лютым 2017 года ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі. На экспазіцыі былі прадстаўлены лепшыя фотапраекты выпускнікоў адукацыйнага курса “Фотапраект: ад ідэі да прасоўвання”. “Маладосць. Беларусь” — гэта фотагісторыі пра маладых беларусаў, іх жыццё, захапленні і асяродак.

    Куратары курса Міхаіл Дамажылаў (Санкт-Пецярбург), Сяргей Балай (Мінск), Сяргей Страіцелеў (Санкт-Пецярбург).

    Фота з адкрыцця выставы Таццяны Ткачовай

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці