• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрыты збор у падтрымку сям’і Паўла Белавуса

    Неабходна сабраць 15000€. BySol накіруе сабраную суму на аплату адвакатам, а таксама на набыццё неабходных для жыцця рэчаў і пакрыццё бытавых выдаткаў на сям'ю Паўла.

    Павел Белавус больш за 10 гадоў развіваў праекты ў сферы беларускай культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці. Ён стаяў ля вытокаў «Арт Сядзібы», пляцоўкі, дзе дэбютавалі і выступалі беларускія паэты, пісьменнікі, музыканты. Павел быў арганізатарам гучных культурных імпрэзаў і канцэртаў – «Дзень вышыванкі» ў 2014 годзе, святкаванне 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі ў 2018 годзе, «Мова Фэст» у 2020 годзе. Таксама Павел заснаваў краму «Symbal.by», адно з нешматлікіх месцаў у Мінску, дзе можна было набыць тавары з нацыянальнай сімволікай. А ў 2020 годзе Павел заснаваў грамадскую кампанію «Годна», мэтай якой стала стварэнне сучаснай культурнай асновы для Беларусі. 

    Большую частку свайго свядомага жыцця Павел прысвяціў ідэі «беларускай Беларусі». Пабудове Беларусі, дзе людзі шануюць свае традыцыі, карыстаюцца сваёй мовай, маюць нацыянальную годнасць і самі абіраюць шлях сваёй краіны. Аднак цяперашні палітычны рэжым палічыў тыя мары «экстрэмізмам» і кваліфікаваў іх паводле крымінальнага артыкула «здрада дзяржаве».

    11 траўня 2023 года Мінскі гарадскі суд, разгледзеўшы крымінальную справу супраць Паўла Белавуса ў закрытым рэжыме, вынес яму вырак 13 гадоў. Гэта адказ палітычнага рэжыма не толькі Паўлу, але кожнаму беларусу, хто марыць пра дзяржаву з уласнай жывой культурай і моцнай нацыянальнай свядомасцю грамадзян. Гэта адказ тым, хто гатовы працаваць дзеля будучыні незалежнай Беларусі.

    У Паўла Белавуса на волі засталася жонка Кацярына і двое маленькіх дзяцей. У сям’і Паўла канфіскаваныя машыны, частка бытавой тэхнікі. Уся маёмасць у доме (ад шафы да імбрыка) апісаная і можа быць канфіскаваная.

    Падтрымайце сям’ю Паўла Белавуса, чалавека, які аддаў сваю свабоду дзеля любові да Беларусі!

    Чытайце яшчэ:

    Арт-менеджара Паўла Белавуса асудзілі на 13 гадоў калоніі за «ідэі беларускага нацыяналізму»

    У Гомелі судзяць журналіста і краязнаўцу Яўгена Меркіса

    Рэдактара прафсаюзнага бюлетэня Вацлава Арэшку і яго паплечнікаў размеркавалі па розных калоніях

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці