• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ рашуча асуджае рашэнне суда па справе журналістак Дар’і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай

    ГА "Беларуская асацыяцыі журналістаў" рашуча асуджае рашэнне суда па справе журналістак канала "Белсат" Дар’і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай).

    Журналісткі Дар’я Чульцова  і Кацярына Андрэева (Бахвалава) пакараныя двума гадамі пазбаўлення волі у калоніі агульнага рэжыму. Такое рашэнне прыняла суддзя Фрунзенскага суда Мінска Наталля Бугук. Кацярына і Дар’я 15 лістапада 2020 года вялі стрым з «Плошчы пераменаў» у Мінску. Іх прызналі вінаватымі па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).

    Мы лічым прысуд палітычна матываваным, яго мэта — застрашыць усіх супрацоўнікаў медыя, каб яны не выконвалі свае прафесійныя абавязкі па асвятленню грамадска значных падзей у краіне, што па сутнасці вядзе да забароны на прафесію.

    ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» звяртае ўвагу, што свабода выказвання меркавання і права на распаўсюд інфармацыі гарантаваныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і міжнародна-прававымі абавязацельствамі дзяржавы (у прыватнасці, Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, арт. 19).

    ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» патрабуе:

    - Перагляду судовай пастановы па справе Дар’і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай), журналістак канала “Белсат”;

    - Вызваліць журналістак Дар’ю Чульцову і Кацярыну Андрэеву (Бахвалаву) з‑пад варты;

    - Спыніць пераслед журналістаў і медыя ў краіне.

    Заклікаем беларускую і міжнародную грамадскасць падтрымаць гэтыя патрабаванні.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці