Беларусь трапіла ў дзясятку краін з самым нізкім рэйтынгам свабоды СМІ
У рэйтынгу свабоды СМІ, які склаў Амерыканскі інстытут даследавання сацыяльнай думкі (Інстытут Гэлапа), Беларусь займае 9-е месца знізу. Агулам у спіс увайшла 131 дзяржава свету.
Горш за Беларусь справы ў незалежных СМІ ідуць толькі ў Рэспубліцы Конга, Емене, Венесуэле, Украіне, Габоне, Паўднёвым Судане, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Маўрытаніі. Дарэчы, Расію амерыканскія навукоўцы ў спіс краін з нізкім узроўнем свабоды СМІ не ўключылі, падкрэслівае thinktanks.by.
У рэйтынгу даверу да СМІ першыя месцы займаюць еўрапейскія краіны. Больш чым 90 % жыхароў Даніі, Нарвегіі, Фінляндыі, Швейцарыі, Нідэрландаў, Ірландыі ды Швецыі мяркуюць, што іх СМІ маюць шмат свабоды. У ЗША ў незалежнасць СМІ вераць 82 % рэспандэнтаў.
Вынікі рэйтынгу заснаваныя на тэлефонных апытаннях і інтэрв’ю «твар у твар». У кожнай краіне былі апытаныя прыкладна 1 000 дарослых ва ўзросце ад 15 гадоў і старэйшых.
ТОП-10 краін з самым нізкім узроўнем свабоды СМІ
| Малдова | 35 % | 
|---|---|
| Беларусь | 32 % | 
| Рэспубліка Конга | 30 % | 
| Емен | 30 % | 
| Венесуэла | 29 % | 
| Украіна | 29 % | 
| Габон | 29 % | 
| Паўднёвы Судан | 28 % | 
| Дэмакратычная рэспубліка Конга | 26 % | 
| Маўрытанія | 
 22 %  | 
                        @bajmedia