• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    IPI асуджае арышты двух журналістаў у Беларусі

    Глабальная сетка IPI патрабуе вызвалення беларускіх журналістаў Ігара Ільяша і Данііла Палянскага, якіх затрымалі беларускія ўлады.

    IPI асуджае арышты яшчэ двух журналістаў

    Данііл Палянскі (злева) і Ігар Ільяш. Фота Еўрарадыё і з сайта БАЖ

    «Затрыманне Ігара Ільяша і Данііла Палянскага з’яўляецца не больш чым працягам рэпрэсіўных практык, якія былі звычайнымі ў Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі», — заявіў часовы выканаўчы дырэктар IPI Скот Грыфен.

    Пра затрыманне журналіста Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай, стала вядома раніцай 22 кастрычніка. Яго фотаздымак у кайданках апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы. У паведамленні аднаго з тэлеграм-каналаў, звязаных з сілавікамі, намякаецца, што затрыманне Ігара Ільяша нейкім чынам звязана з тэлеканалам «Белсат». У наступным паведамленні была пагроза затрымаць сяброў журналіста, якія нібыта паведамілі пра сітуацыю з ім у незалежныя СМІ.

    Журналіст-фрылансер Данііл Палянскі быў затрыманы, найверагодней, 19 верасня пасля вяртання на радзіму з Расіі. Яго змясцілі пад варту ў СІЗА. Журналісту інкрымінуюць артыкул 356 Крымінальнага кодэкса РБ — «Здрада дзяржаве». 

    «Дзясяткі журналістаў былі арыштаваныя пасля маштабных пратэстаў, якія страсянулі Беларусь у 2020–2021 гадах. Мы патрабуем вызвалення супрацоўнікаў СМІ, якія трапілі за краты толькі за выкананне сваёй працы», — падкрэсліў  Скот Грыфен.

    Беларускія ўлады сумна вядомыя інтэнсіўнасцю рэпрэсій супраць незалежных СМІ: па стане на кастрычнік 2024 года за кратамі знаходзяцца 36 супрацоўнікаў СМІ .

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці