• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Спыніце ціск на прэсу! Сумесная заява БАЖ, Прэс-клуба і Асацыяцыі «Аб’яднаныя МасМедыі»

    ЗАЯВА

    Падчас выбараў і ў поствыбарны перыяд улады Беларусі рэзка ўзмацнілі ціск на СМІ, журналістаў і блогераў. У выніку ўмовы іх працы з «цяжкіх» змяніліся да «катастрафічных». Калі да прызначэння выбараў ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» ад пачатку года па 8 мая зафіксавала 23 парушэнні правоў журналістаў, то з 9 мая па 12 кастрычніка — больш за 400.

    Абсалютная большасць гэтых парушэнняў адбылася пасля прэзідэнцкіх выбараў. Толькі затрыманняў журналістаў у гэты перыяд зафіксавана больш за 230. Больш за 50 разоў у дачыненні журналістаў ужываўся фізічны гвалт пры затрыманні. Фіксаваліся факты катаванняў пасля затрымання, пашкоджанне ці вынятак тэхнікі, многіх журналістаў утрымлівалі пад вартай, каралі адміністрацыйным арыштам ці штрафам. Трое журналістак былі параненыя гумовымі кулямі. Ніводны з гэтых фактаў не прывёў да распачынання крымінальных спраў у дачыненні асоб, вінаватых у парушэнні правоў журналістаў.

    Сярод іншых парушэнняў свабоды выказвання меркавання ў звязку з выбарчай кампаніяй можна назваць блакаванне ў Беларусі інтэрнэта ў першыя дні пасля выбараў і яго пастаянныя абмежаванні падчас масавых акцый пратэсту. А таксама абмежаванні доступу да сайтаў, якія асвятлялі палітычную сітуацыю ў краіне, негалосную забарону на друк і распаўсюд некалькіх нацыянальных друкаваных выданняў, афіцыйныя папярэджанні Міністэрствам інфармацыі на адрас шматлікіх медыя, адмовы Міністэрства замежных спраў у разглядзе заявак на акрэдытацыю замежным карэспандэнтам, беспадстаўнае пазбаўленне пастаяннай акрэдытацыі і ўзмацненне жорсткасці атрымання новай акрэдытацыі для журналістаў замежных СМІ.

    Асаблівую трывогу выклікае крымінальная справа ў дачыненні галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча і пазбаўленне інфармацыйнага партала ТUТ.BY  статусу СМІ.

    З улікам выкладзенага

    ПАТРАБУЕМ:

    - Расследаваць усе выпадкі парушэння правоў журналістаў, уключаючы катаванні, ужыванне гвалту, адвольныя затрыманні, пашкоджанне і вынятак тэхнікі, а вінаватых у іх парушэнні прыцягнуць да адказнасці.

    - Адмовіцца ад практыкі адвольных затрыманняў журналістаў падчас выканання імі прафесійных абавязкаў.

    - Вызваліць блогераў, якія былі прызнаны палітычнымі зняволеннымі.

    - Вярнуць інфармацыйнаму парталу TUT.BY статус СМІ.

    - Спыніць крымінальны пераслед галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча.

    - Спыніць практыку адмовы ў друку і распаўсюдзе праз дзяржаўныя сеткі друкаваных СМІ.

    - Спыніць практыку блакавання інтэрнэта.

    - Адмовіцца ад пазасудовага і неправавога блакавання навінавых анлайн-рэсурсаў, аднавіць доступ да заблакаваных анлайн-рэсурсаў.

    - Спыніць практыку перашкод у працы журналістаў замежных СМІ, а таксама журналістаў-фрылансераў.

    ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

    Прэс-клуб Беларусь

    Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя МасМедыі»

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2024 годзе, спіс зняволеных

    05.11.2024

    Экстремизм и медиа. Аналитика БАЖ

    29.12.2023
    Акцэнты

    Доклад БАЖ: Беларусь 2022–2023. Права человека. Гражданское общество. Медиа

    2 ноября по инициативе ООН отмечается Международный день прекращения безнаказанности за преступления против журналистов. Этот день был актуальным для Беларуси даже до событий 2020-го — ведь начиная с 1994 года преступления в отношении журналистов в стране часто оставались без должного внимания правосудия. Таким же актуальным остается этот день и сейчас. Дмитрий Завадский, Вероника Черкасова... Их имена — лишь часть длинного списка журналистов, подвергшихся нападениям и избиениям. С 2020 года ситуация обострилась: действия властей можно охарактеризовать как террор против представителей медиасферы. Белорусская ассоциация журналистов публикует в этот день доклад «Беларусь 2022-2023: Права человека. Гражданское общество. Медиа», который содержит подробный обзор случаев давления на гражданское общество и медийное пространство. Скачать PDF
    01.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці