• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    TVP: Журналістку Слаўнікаву асудзілі за выкананне прафесійнага абавязку і следаванне працоўнай этыцы

    "Паўплываць на Лукашэнку можа хіба Пуцін, але казаць пра вырак Слаўнікавай і пераслед журналістаў у Беларусі — абавязак усіх еўрапейскіх арганізацыяў", — лічыць кіраўніцтва TVP.

    У Гомельскім абласным судзе 3 жніўня суддзя Мікалай Доля агучыў прысуд журналістцы TVP Ірыне Слаўнікавай: 5 гадоў калоніі за «Арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання, або ўдзел у ім». Кіраўніцтва TVP не згоднае з такім прысудам.

    «Вырак скандальны, недапушчальны ў сучасным свеце, сучаснай Еўропе, – кажа віцэ-прэзідэнт TVP Матэўш Матышковіч «Белсату». – Беларусь культурна і цывілізацыйна – частка заходняга свету. Немагчыма ўявіць, каб у якой заўгодна іншай краіне Заходняй Еўропы мог быць вынесены такі вырак.

    Гэта вырак журналістцы за выкананне працы, за надзейнае выкананне прафесійнага абавязку. За следаванне прафесійнай этыцы, згодна з якой журналіст падае інфармацыю надзейна, праверана і праўдзіва, [згодна з якой журналіст] не можа быць інструментам недэмакратычнага рэжыму, які сее фэйкі і прапаганду».

    Матышковіч дадае, што абвяшчэнне «экстрэмісцкімі» медыяў і ў тым ліку «Белсату» ёсць недапушчальным, але паказвае слабасць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які ўжывае такія рэпрэсіі супраць журналістаў, якія немагчыма ўявіць у еўрапейскай дзяржаве.

    Ды цяпер заходнія арганізацыі, у тым ліку журналісцкія, не маюць уплыву на Лукашэнку. Матышковіч разважае: цяпер на Лукашэнку ўплыў мае толькі Уладзімір Пуцін. Але, дадае ён, абавязкам усіх еўрапейскіх арганізацыяў ёсць распаўсюд інфармацыі пра справу Слаўнікавай і іншых зняволеных беларускіх журналістаў.

    «Аб’ём рэпрэсіяў, якія дапускае Аляксандр Лукашэнка, масавы, недапушчальны. Гэта мусіць быць бачна ў Еўропе, – працягвае Матышковіч. – Шкада, што вельмі часта Еўропа факусуецца на іншых, часта пабочных тэмах і забывае, што ў самым сэрцы нашага кантыненту дзеяцца рэчы, якіх Еўропа не бачыла некалькі дзесяцігоддзяў».

    Беларуская асацыяцыя журналістаў патрабуе скасаваць прысуд Ірыне Слаўнікавай. Беларускія праваабаронцы прызналі яе палітычнай зняволенай праз месяц пасля затрымання. 2 жніўня, калі чакаўся прысуд, калегі палітзняволенай зладзілі каля прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Варшаве пікет на знак салідарнасці з Ірынай і ўсімі журналістамі, якіх пазбавілі ў Беларусі свабоды.

    Чытайце яшчэ:

    Польша обещает ответить Беларуси на приговор журналистке Славниковой. В МИД вызван временный поверенный Беларуси

    Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына пачнуць судзіць 15 жніўня

    Беларускамоўны канал Бэйбус дададзены ў прыкладанне Youtube Kids

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці