• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Заява БАЖ: Спыніць «паляванне на ведзьмаў» і ўжыванне «экстрэмісцкага» заканадаўства для падаўлення іншадумства

    Толькі на мінулым тыдні былі кінутыя за краты медыяспецыялісты яшчэ двух рэгіянальных выданняў. Па падліках БАЖ, сёння за кратамі не меней за 45 нашых калег.

    Лагатып БАЖ

    Заява Беларускай асацыяцыі журналістаў

    Сітуацыя са свабодай выказвання меркавання і незалежнымі СМІ ў Беларусі застаецца адной з горшых у свеце. У «Індэксе свабоды прэсы 2024» Беларусь займае 167‑е месца са 180. У параўнанні з папярэднім «Індэксам» Беларусь апусцілася яшчэ на 10 пазіцый.

    Згодна з нядаўнім даследваннем «Рэпарцэраў без межаў» Беларусь знаходзіцца на чацвёртым месцы ў свеце па колькасці журналістаў за кратамі. 

    Толькі на мінулым тыдні былі кінутыя за краты медыяспецыялісты яшчэ двух рэгіянальных выданняў. Па падліках БАЖ, сёння за кратамі не меней за 45 нашых калег.

    Для перашкоды дзейнасці незалежных медыяў улады актыўна ўжываюць заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму. Большасць незалежных СМІ і медыяарганізацый, у тым ліку БАЖ, прызнаны экстрэмісцкімі фарміраваннямі.

    У дадатак да палітычнага ціску беларускія незалежныя медыі сутыкаюцца з эканамічнымі цяжкасцямі, хапае праблемаў і ў замежных медыяў, якія працуюць на беларускую аўдыторыю.

    Нягледзячы на ​​масавыя блакіроўкі сайтаў, «экстрэмісцкі» статус і рэлакацыю, абсалютная большасць незалежных беларускіх СМІ працягвае сваю працу на высокім прафесійным і тэхналагічным узроўнях. Яны забяспечваюць грамадзян Беларусі незалежнай, аб’ектыўнай і рознабаковай інфармацыяй і супрацьстаяць дзяржаўнай прапагандзе і дэзінфармацыі з боку Расіі.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікае:

    журналістаў і медыясупольнасць

    • трымацца праўды, трымацца разам;
    • працягваць сваю дзейнасць дзеля выканання сваёй місіі: дапамагаць грамадзянам рабіць усвядомлены выбар на аснове поўнай і праўдзівай інфармацыі;
    • прытрымлівацца прафесійных стандартаў і правілаў журналісцкай этыкі; аднавіць сістэму самарэгулявання беларускіх медыяў.

     

    беларускае грамадства

    • адрозніваць інфармацыю і меркаванні ад прапаганды;
    • чытаць, слухаць, глядзець незалежныя медыі (з улікам патрабаванняў уласнай бяспекі);
    • берагчы сябе.

     

    беларускія ўлады

    • спыніць «паляванне на ведзьмаў» і ўжыванне «экстрэмісцкага» заканадаўства для падаўлення іншадумства;
    • вызваліць журналістаў-палітвязняў і усіх палітзняволеных;
    • аднавіць беларускасць у беларускай дзяржаве, не даць яе паглынуць пад выглядам інтэграцыйных працэсаў.

     

    міжнародныя арганізацыі і структуры, а таксама ўрады замежных краін

    • не забываць у гэтым шалёным свеце пра Беларусь;
    • патрабаваць ад беларускіх уладаў выканання міжнародных абавязкаў у галіне правоў чалавека і ў тым ліку свабоды выказвання;
    • працягваць падтрымку незалежных беларускіх медыяў і грамадскай супольнасці.

     

    Рада БАЖ, снежань, 2024 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Даследаванне БАЖ «Стан і патрэбы прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускага медыясектара», 2026

    Даследаванне паказала, што ў 2026 годзе медыясупольнасць знаходзіцца ў стане працяглай адаптацыі да жыцця і працы па-за звыклым кантэкстам. Ключавымі патрэбамі становяцца фінансавая падтрымка, забеспячэнне стабільнай занятасці, доступ да прафесійнага развіцця, псіхалагічная падтрымка і стварэнне ўмоў для сацыяльнай інтэграцыі.  Спампаваць у выглядзе pdf-файла
    28.04.2026

    Індэкс свабоды слова-2026. Сітуацыя — найгоршая за апошнія 25 гадоў

    30.04.2026
    Акцэнты

    У спісе «экстрэмісцкіх» фармаванняў і арганізацый 60 рэдакцый СМІ і іншых медыяструктур

     У пераліку «экстрэмісцкіх» фарміраванняў і арганізацый (ЭФ, ЭА), які вядуць КДБ і МУС, колькасць рэдакцый і іншых медыяструктур дасягнула 60, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз.
    06.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.