• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Заявы БАЖ і партнёраў

    «1860 дзён несправядлівага зняволення». CPJ вітае вызваленне Анджэя Пачобута

    Камітэт абароны журналістаў вітае вызваленне Беларуссю журналіста Анджэя Пачобута ў рамках польска-беларускага абмену палоннымі паміж ЗША, Малдовай, Румыніяй, Расіяй, Казахстанам і Украінай.
    29.04.2026

    Глабальная сетка IPI вітае даўно чаканае вызваленне з турмы Анджэя Пачобута

    «Падчас свайго знаходжання за кратамі Пачобут стаў сімвалам барацьбы за свабоду прэсы ў Беларусі і сур’ёзных юрыдычных рызык, з якімі сутыкаюцца журналісты, выконваючы сваю працу пры рэжыме Лукашэнкі, аднаго з найгоршых абаронцаў прэсы ў свеце», — зазначылі ў IPI.
    29.04.2026

    «Рэпарцёры без межаў» вітаюць вызваленне Анджэя Пачобута

    «Рэпарцёры без межаў» (RSF) вітаюць вызваленне журналіста-палітвязня Анджэя Пачобута, які пяць гадоў правёў за кратамі. Пры гэтым арганізацыя заклікае улады Беларусі неадкладна вызваліць два дзясяткі журналістаў, якія яшчэ застаюцца ў зняволенні.
    29.04.2026

    «Недапушчальнае ўмяшанне ў ажыццяўленне свабоды выказвання»: Заява праваабарончай кааліцыі

    У сувязі з інтэнсіфікацыяй прызнання беларускіх праваабарончых арганізацый экстрэмісцкімі фарміраваннямі кааліцыя беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый выпусціла заяву.
    14.04.2026

    Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды адвольнага прызнання нядзейнымі пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь

    БАЖ далучыўся да заявы праваабарончай кааліцыі супраць адвольнага прызнання нядзейнымі пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь.
    10.04.2026

    RSF заклапочана лёсам Дзмітрыя Наважылава

    Арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) выказвае крайнюю заклапочанасць лёсам палітзняволенага беларускага журналіста Дзмітрыя Наважылава пасля паведамленняў пра магчымы працяг яго ўтрымання за кратамі.
    02.04.2026

    CPJ ухваліў вызваленне беларускай журналісткі Кацярыны Андрэевай

    Пятнаццаць вызваленых беларускімі ўладамі 19 сакавіка, у тым ліку былая карэспадэнтка тэлеканала «Белсат» Кацярына Андрэева, былі адпраўленыя ў Літву без пашпартоў. 235 чалавек былі пакінутыя ўнутры краіны. Камітэт па забеспячэнні журналістаў (CPJ) расследуе, ці былі сярод вызваленых іншыя журналісты.
    20.03.2026

    Заява аб сістэмным пераследзе ў кніжнай сферы і прызнанні літаратурных арганізацый «экстрэмісцкімі фарміраваннямі»

    БАЖ далучыўся да заявы Беларускага ПЭНа, які разам з праваабарончай і культурнай супольнасцю рашуча асуджае новую хвалю маштабных рэпрэсій супраць незалежных выдаўцоў, распаўсюджвальнікаў кніг і культурных арганізацый у Беларусі. 
    19.03.2026

    CPJ заклікае неадкладна вызваліць журналіста Паўла Дабравольскага

    Камітэт абароны журналістаў у сваёй заяве рашуча асуджае прысуд, вынесены беларускаму журналісту Паўлу Дабравольскаму, і заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць яго.
    10.03.2026

    IPI: рэжым Лукашэнкі працягвае свае намаганні заглушыць усю незалежную журналістыку ў Беларусі

    Глабальная сетка Міжнароднага інстытута прэсы (IPI) асудзіла паскарэнне рэпрэсій супраць незалежных СМІ ў Беларусі пасля таго, як крыху больш чым за тыдзень яшчэ пяць журналістаў былі асуджаныя да пазбаўлення волі па палітычна матываваных абвінавачваннях.
    10.03.2026

    Улады Беларусі ўзмацнілі пераслед журналістаў. Новыя прысуды. БАЖ заклікае міжнародную супольнасць да максімальнай увагі

    За апошнія дні ў Беларусі да турэмнага зняволення былі асуджаныя адразу некалькі нашых  калег. Прысуды па справах супраць журналіста шакуюць: 9, 12, 14 гадоў зняволення.
    09.03.2026

    CPJ заклікае неадкладна вызваіць Алега Хаменку

    Камітэт абароны журналістаў заявіў, што ўлады Беларусі павінны неадкладна вызваліць радыёвядучага Алега Хаменку і спыніць зняволенне журналістаў за іх працу.
    06.03.2026

    CPJ патрабуе неадкладна вызваліць журналістаў Уладзіміра Янукевіча і Андрэя Пакаленку

    Камітэт абароны журналістаў (CPJ ) заявіў, што ўлады Беларусі павінны неадкладна вызваліць журналістаў Уладзіміра Янукевіча і Андрэя Пакаленку і спыніць зняволенне журналістаў за іх працу.
    04.03.2026

    Беларускі ПЭН патрабуе спыніць канфіскацыю рукапісаў палітзняволеных у беларускіх турмах

    БАЖ далучаецца да заявы Беларускага ПЭНу і праваабарончых арганізацый аб сістэматычным канфіскаванні і знікненні аўтарскіх рукапісаў.
    04.03.2026

    Праваабаронцы прызналі Уладзіміра Янукевіча і Андрэя Пакаленку палітвязнямі

    2 сакавіка 2026 года прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі прызналі былых кіраўнікоў баранавіцкага навінавага партала BAR24 (а раней — незалежнай газеты Intex-Press) палітычнымі зняволенымі.
    02.03.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.