• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аляксандра Буракова выклікаюць на допыт у СК і патрабуюць дэкларацыю аб прыбытках

    Журналіст Аляксандр Буракоў (старэйшы) атрымаў позву прыйсці на допыт у Следчы камітэт сёння, 18 сакавіка.

    Таксама яму ўручылі патрабаванне прад'явіць дэкларацыю аб прыбытках.

    Журналіст Аляксандр Буракоў (старэйшы) атрымаў позву прыйсці на допыт у Следчы камітэт сёння, 18 сакавіка. Аляксандр пайшоў забіраць рэчы, адабраныя падчас ператрусу, а яму ўручылі павестку.

    Таксама ад яго запатрабавалі прад’явіць дэкларацыю аб прыбытках за перыяд з 01.01.2020 па 28.02.2021 года.

    Нагадаем, 16 лютага 2021 года сілавікі правялі ператрус у жыллі бацькоў Аляксандра Буракова, а 18 лютага — у яго дома. Буракоў кажа, што вобшук у яго невялікай кватэры праходзіў паўтары-дзве гадзіны, супрацоўнікі ГУБАЗіК літаральна перавярнулі ўсю кватэру.

    Аляксандр Буракоў: “Гэта быў не вобшук, а пагром

    Аляксандр Буракоў у прафесіі з 1998 года. Пачынаў працаваць на абласным магілёўскім тэлебачанні, пісаў у “Тыднёвік Магілёўскі” і магілёўскую газету “Дэ-факта”. З 2006 года супрацоўнічаў з “Радыё Рацыя”, затым  з тэлеканалам “Белсат”. Апошнія 11 год працуе карэспандэнтам Deutsche Welle ў Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці