• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Архіў

    Адфільтраваць па даце публікацыі
    Паказаць
    Навіны

    «Экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі YouTube-канал «Платформа 375»

    У «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце МУС 12 верасня 2025 года дадалі чарговае «экстрэмісцкай фармаванне» — медыяпраект «Платформа 375».
    Навіны

    Абвінавачанне запатрабавала для палітзняволенага журналіста Ігара Ільяша чатыры гады пазбаўлення волі

    Дзяржаўны абвінаваўца 12 верасня запатрабаваў для палітзняволенага журналіста Ігара Ільяша чатыры гады пазбаўлення волі і 100 базавых велічынь штрафу, адвакат — апраўдальнага прысуду. 

    Вэбінар «Як аўтаматызаваць збор навінаў і не з’ехаць з глузду» (дэдлайн — 17 верасня)

    Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на бясплатны вэбінар.
    Навіны

    «Рэпарцёры без межаў» патрабуюць вызваліць усіх палітзняволеных беларускіх журналістаў

    Арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) вітае вызваленне беларускіх журналістаў 11 верасня, але асуджае іх высылку ў Літву і заклікае ўлады таксама вызваліць іншых супрацоўнікаў СМІ, якія ўсё яшчэ знаходзяцца за кратамі.
    Навіны

    Вызваленне Пачобута застаецца прыярытэтам Польшчы — Туск

    Пытанне вызвалення палітвязня Анджэя Пачобута застаецца прыярытэтам для Варшавы на “перамовах з саюзнікамі і ўладамі Беларусі”, заявіў на прэс-канферэнцыі ўвечары 11 верасня прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск.
    Навіны

    ЕФЖ вітае вызваленне беларускіх журналістаў

    Еўрапейская федэрацыя журналістаў (ЕФЖ) вітае вызваленне беларускімі ўладамі 52 палітычных зняволеных, у тым ліку журналістаў, і патрабуе неадкладнага вызвалення яшчэ 27 прадстаўнікоў медыяў, якія застаюцца за кратамі.
    Навіны

    Супраць 13-ці. БАЖ пачынае ўдзел у Еўрапейскім журналісцкім футбольным турніры ў Друскеніках

    У літоўскіх Друскеніках распачынаецца традыцыйны восеньскі міжнародны журналісцкі футбольны турнір, які праводзяць Літоўская федэрацыя спартыўных журналістаў і Літоўская футбольная федэрацыя. Чарговы раз Беларусь на турніры прадстаўляе каманда БАЖ.
    Навіны

    З‑за кратаў вызвалілі блогера Паўла Вінаградава

    Беларускія ўлады вызвалілі грамадскага актывіста, блогера, тэлевядоўцу Паўла Вінаградава. Гэта адбылося сёння, 11 верасня, пасля візіту ў Мінск прадстаўніка амерыканскага прэзідэнта Джона Коўла.  Усяго ў гэты дзень на волю па памілаванні выйшлі 52 палітычныя вязні, іх вывезлі з Беларусі ў Літву.
    Навіны

    Блогер Зміцер Казлоў (Серый Кот) на волі

    Заснавальнік YouTube-канала «Серый кот» Зміцер Казлоў вызвалены ў групе 52 палітвязняў пасля візіту ў Мінск прадстаўніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла.
    Навіны

    На волю выйшлі новыя палітвязні. Ім патрэбная наша дапамога!

    Беларускіх палітвязняў прымусова дэпартавалі з краіны, і ім патрэбная дапамога. BYSOL абвяшчае тэрміновы збор.
    Навіны

    Вызвалілі відэааператара Паўла Падабеда

    Палітзняволенага відэаператара-фрылансера Паўла Падабеда вызвалілі 11 верасня 2025 года ў выніку візіту ў Мінск Джона Коўла, прадстаўніка  прэзідэнта ЗША. Усяго ў гэты дзень на волю па памілаванні выйшлі 52 палітвязні, іх вывезлі з Беларусі ў Літву.
    Навіны

    Відэааператар-фрылансер Вячаслаў Лазараў вызвалены з‑за кратаў

    Беларускія ўлады вызвалілі палітзняволенага віцебскага відэааператара Вячаслава Лазарава. Гэта адбылося 11 верасня пасля візіту ў Мінск прадстаўніка амерыканскага прэзідэнта Джона Коўла.  Усяго ў гэты дзень на волю па памілаванні выйшлі 52 палітычныя вязні, іх вывезлі з Беларусі ў Літву.
    Навіны

    Пагадненне пра 52‑х: на волі — журналістка з Брэста Алена Цімашчук

    11 верасня амерыканская дэлегацыя на чале з Джонам Коўлам прыбыла ў Беларусь. Вынікам перамоў амерыканскіх дыпламатаў з афіцыйным Мінскам стала вызваленне 52 палітычных вязняў. У Вільні сёння вітаюць журналістку з Брэста Алену Цімашчук.
    Навіны

    Гомельскія журналісты Ларыса Шчыракова і Яўген Меркіс на волі!

    11 верасня з‑за кратаў былі вызваленыя гомельскія журналісты Ларыса Шчыракова і Яўген Меркіс. Калегі сустрэлі іх у Вільні.
    Навіны

    На волі рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Аляксандр Манцэвіч

    Палітзняволенага галоўнага рэдактара маладзечанскай «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча вызвалілі 11 верасня 2025 года ў выніку візіту ў Мінск прадстаўніка амерыканскага прэзідэнта Джона Коўла.
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці