Аўтар «Новага часу» і журналіст-расследавальнік Дзяніс Івашын ужо знаходзіцца ў звычайнай камеры
16 студзеня 2023
Нагадаем, 6 студзеня Дзяніса змясцілі ў карцэр на 7 сутак. Там ён захварэў і патрапіў у карантын. Фізічны стан Дзяніса быў настолькі дрэнным, што медык дазволіў яму днём ляжаць на ложку.
“Дзяніс Івашын знаходзіцца ў звычайнай камэры, але фізычна адчувае сябе ня надта добра: высокай тэмпературы, як на мінулым тыдні, дзякуй Богу, ужо няма. Але захоўваецца сухі кашаль, цяжкасьці з дыханьнем, а таксама Дзяніс хутка стамляецца і адчувае слабасьць, ня маючы нават мінімальнай нагрузкі.
То бок выглядае на клясычнае віруснае захворваньне. Але выглядае наш ваяр па-ранейшаму, добра і ўпэўнена. У пятніцу яго наведаў мэдык і выдаў неабходныя лекі.”, — паведаміла ягоная жонка Вольга Івашына.
Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА
Чытайце яшчэ:
Марыў стаць адвакатам, іграў панк-рок. Сем фактаў пра Анджэя Пачобута, якога пачалі судзіць у «польскай справе»
«Не варта да смерці гуляць у моцнага чалавека». Крысціна Дробыш — пра агучку дзіцячых кніг, працу на ТБ і антыдэпрэсанты
Паулюс Лилейкис: «Мои фотографии теперь в учебниках по всей Литве, я горжусь этим до слёз»
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Журналістаў Юрыя Дракахруста і Ганну Любакову ўключылі ў «экстрэмісцкі» спіс МУС і «тэрарыстычны» спіс КДБ
28.10.2024
Белоруска открыла в Варшаве фотовыставку — про родной дом, Минск и минчан
26.12.2024
Журналісту Дзянісу Івашыну не дазволілі патэлефанаваць родным
04.03.2024
Польскі суддзя-перабежчык перакваліфікаваўся ў карэспандэнта БЕЛТА
25.06.2024