• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Азія без цэнзуры” ад журналісткі Катажыны Ляўдацкай

    Журналістка, сябра ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Катажына Ляўдацкая ў гродзенскім Цэнтры гарадскога жыцця на сустрэчы пад назвай “Азія без цэнзуры” распавяла пра свае прыгоды падчас падарожжа ў 2015 годзе па азіяцкіх краінах.

    Дзяўчына цягам двух месяцаў наведала Узбекістан, Кыргызстан, Манголію, Таджыкістан ды іншыя краіны рэгіёна.

    — Калі я ехала ў падарожжа, то мала ведала пра гэтыя краіны, — гаворыць Катажына Ляўдацкая. — Інфармацыя знаходзіцца сціплая. Я чытала польскія кніжкі і выданні пра гэтыя краіны, але яны не адкрываюць усёй спецыфікі, разнастайнасці гэтых краін. Што абавязкова патрэбна ў такіх падарожжах — медыкаменты і грошы.

    — Чаго трэба асцерагацца падчас паездкі ў азіяцкія краіны?

    Нічога не трэба баяцца. Калі я ехала ва Узбекістан, распавядалі страшныя гісторыі: як там гвалцяць у кішлаках, што мяне ўвогуле скрадуць і невядома што будзе. А насамрэч – прыяджаешь, а там цудоўныя людзі, які гатовыя табе аддаць апошнюю ляпёшку.

    — Вы праехалі тысячы кіламетраў, якія самыя цікавыя месцы для вас былі?

    Самыя цікавыя месцы для мяне — ва Узбекістане гэта Хіва, Бухара, Самарканд. Гэта неверагодна прыгожыя старажытныя гарады, пра існаванне якіх я ўвогуле не ведала. Гэта пярліны ўсяго нашага чалавецтва. Таксама Кыргыстан — ён увесь неверагодна прыгожы. Таджыкістан. Пра гэтыя краіны хачу сказаць, што сама дарога вартая таго, каб там пабываць, бо едзешь сярод неверагодных гор, сярод пейзажаў, сярод пустыні — зусім па-іншаму пачынаешь адчуваць свет, калі бачыш гэтыя марсіянскія пейзажы, альбо стэпавых людзей, што жывуць у юртах. Гэта змяняе светапогляд.

    — Куды раіце паехаць чалавеку, які падарожнічае ў асноўным па Еўропе?

    — Кожная з краінаў, пра якія я распавядала, вартая таго, каб туды паехаць. Бо кожная ў нечым адметная і кожная нечым прыцягвае. Таджыкістан сваімі гарамі — сапраўды неверагодныя мясціны. Манголія — прастор, табуны вярблюдаў, коней, спецыфічная ежа: сыры, малако якаў, кумыс, конскае малако.

    Журналістка частку сваіх неверагодных прыгод распавяла ў рэпартажах, што гучалі ў эфіры «Беларускага радыё Рацыя». На сустрэчу завіталі журналісты і фатографы, а таксама гродзенцы, што цікавяцца падарожжамі.

    Фота Аляксандра Саенкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці