• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Барыс Хамайда на волі. Былога распаўсюджвальніка незалежнага друку будуць судзіць 2 лютага

    Пра тое, што ён ужо дома, затрыманы 23 студзеня найстарэйшы віцебскі грамадскі актывіст напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Падрабязнасці таго, што з ім адбылося ў апошнія двое сутак, ён абяцае паведаміць пазней.
     

    Пакуль вядома, што двое сутак 76-гадовы Барыс Хамайда мусіў правесці ў ізалятары часовага ўтрымання. На яго склалі пратакол за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў паводле ч.2, артыкула 19.11 КаАП. Падставай сталі знойдзеныя ў Фэйсбуку «экстрэмісцкія» падпіскі.

    Суд па адміністрацыйнай справе — далёка не першы ў біяграфіі Барыса Ханонавіча. Яго дзясяткі разоў  затрымлівалі і судзілі па адміністрацыйных артыкулах на працягу не менш як 25-ці апошніх гадоў. Інкрымінавалі яму, як правіла, правядзенне несанкцыянаванага пікетавання.

    Менавіта так міліцыя і суды расцэньвалі ягоную  дзейнасць, калі ён  выходзіў у цэнтр Віцебска да так званага «сіняга дома» на вуліцы Леніна, дзе ён распаўсюджваў «Народную Волю», часопіс ARCHE  і іншыя выданні. У апошнія гады, калі друкаваныя незалежныя СМІ перасталі выходзіць, бо іх пазбавілі такой магчымасці, Барыс Хамайда пачаў распаўсюджваць кнігі беларускіх аўтараў абсалютна бясплатна, бо гэта былі выданні з прыватных бібліятэчных збораў.

    Тры гады таму міліцыя канфіскавала «абсталяванне» ягонага «працоўнага месца»: столік і бел-чырвона-белы парасон, па якім Барыса Ханонавіча здалёк пазнавалі віцебскія мінакі. Былі канфіскаваныя і беларускія кнігі, з якімі ён выходзіў да землякоў.

    Чытайце яшчэ:

    Затрыманы былы журналіст і палітвязень Сяргей Гардзіевіч

    Штучны інтэлект пакуль не заменіць журналістаў, затое можа ім дапамагчы. Даем лайфхакі

    У Кіеве прыпынілі суд па справе Паўла Шарамета: фігуранты на вайне, прысяжныя з’ехалі за мяжу

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці