• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларуская федэрацыя футбола атрымлівае поўны пакет акцый «Прэсбола». Газета цалкам пяройдзе пад кантроль дзяржавы

    Сёння ў Доме футбола адбылося чарговае пасяджэнне выканаўчага камітэта Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола». На ім вырашалі, што рабіць з вядомым спартыўным медыя.

    Выканаўчы камітэт вырашыў выкупіць у заснавальнікаў газеты «Прэсбол» іх долі.

    Да сёння дзяржаўнай Асацыяцыі належала толькі палова акцый медыя, астатнія былі ў прыватных асоб: 30 адсоткаў у Юрыя Арлова і па 10 адсоткаў у Аляксандра Дабрыяна і Дзмітрыя Беленькага.

    Газета «Прэсбол» выходзіла з 1991 года. У 2020‑м яе упершыню ўзначаліў чалавек звонку: былы журналіст «Спартыўнай панарамы» і АНТ Сяргей Лісічкін. Тады з рэдакцыі сышлі вядучыя журналісты. У чэрвені 2023 года міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да сайта «Прэсбола». «Па выніках маніторынгу на прадмет захавання нацыянальнага заканадаўства аб СМІ Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу press­ball. by», — тлумачылі тады сваё рашэнне чыноўнікі ведамства.

    11 жніўня 2023 года54-гадовы галоўны рэдактар «Прэсбола» Сяргей Лісічкін памёр. Праз месяц з’явіліся размовы пра тое, што «Прэсбол» можа хутка спыніць сваё існаванне.

    Чытайце яшчэ:

    «Святкаваць штосьці разам — гэта дужа істотна». Як выжываюць рэдакцыі ў розных краінах

    «Незалежныя медыя перажываюць крах бізнэс-мадэлі, а грамадства падвяргае сябе самацэнзуры». Асноўнае са справаздачы Freedom House

    Здымачная група партугальскага тэлеканала трапіла ў Харкаве пад абстрэл

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці