• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускія YouTube-каналы, якія сабралі больш за ўсё праглядаў відэа: вывучаем спіс

    Медыяпраект Infor­ma­tion Pol­i­cy вывучыў беларускія YouTube-каналы, якія за красавік-чэрвень 2024 года сабралі больш за ўсё праглядаў відэа. У топ трапіла 150 рэсурсаў. Што за яны?

    топ беларускіх YouTube-каналаў

    Ілюстрацыя: infopolicy.net

    Крыніца дадзеных сацыяльна-дэмаграфічных характарыстык  — Influ­encer Mar­ket­ing Tool API.

    Як тлумачыць Infor­ma­tion Pol­i­cy, датасет быў сабраны з дапамогай дадзеных YouTube. Гэтая змена дазволіла сабраць большую колькасць відэа. размешчаных на невялікіх каналах. Эксперты праверылі на існаванне ўсе каналы, якія былі ў лістынгу.

    У выніку аналітыкі сабралі за другі квартал 2024 года дадзеныя аб 279 каналах (у папярэднім было 160).

    На гэтых рэсурсах было размешчана 20226 пастоў. Гэтыя відэа сабралі больш за паўмільярда праглядаў.

    Лістынг самых праглядаемых каналаў мае 150 пазіцый:

    топ беларускіх YouTube-каналаў

    Эксперты зазначаюць, што канал «ВОТ ТАК» у сувязі з рэарганізацыяй на TVP яны не аналізавалі.

    Таксама яны выключылі са статыстыкі 11 каналаў, якія былі выдаленыя YouTube, 7 неіснуючых ужо назваў, 4 рэсурсы, ўліковы запіс якіх быў спынены з‑за парушэння ўмоў выкарыстання YouTube, адзін недаступны праект і адзін, дзеянне якога было спынена з‑за прэтэнзій трэціх асоб аб парушэнні аўтарскіх правоў у дачыненні да матэрыялаў, апублікаваных карыстальнікам.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці