• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020‑ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала

    Прыняць удзел у апытанні можна з 25 студзеня па 25 лютага.

    Для гэтага неабходна зайсці на сайт «Белпошты» ў раздзел «Філатэлія», спампаваць бланк анкеты, запоўніць яго, указаўшы нумар найбольш упадабанай паштовай маркі або паштовага блока, і выслаць на электронны адрас vinch@belpost.by.

    Азнаёміцца з умовамі конкурсу і запоўніць прапанаваную анкету таксама можна ў любым аддзяленні паштовай сувязі. Разборліва запоўненую анкету з пазнакай «Конкурс» варта накіраваць па адрасе: Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта», пр. Незалежнасці, 10, 220050, Мінск.

    Найлепшай будзе прызнана тая паштовая марка (або блок), за якую прагаласуе большасць удзельнікаў.

    Сярод удзельнікаў апытання, якія даслалі лісты ў названы тэрмін з правільна запоўненай анкетай і якія назвалі марку-пераможцу, будуць разыграны прызы (наборы філатэлістычнай прадукцыі).

     

    Сярод іншага можна прагаласаваць і за Любіча, і за Шагала, і за Цадкіна і нават за «Еву» Суціна

    А то і за ўвесь блок «Парыжскай школы»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці