• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Белсат TV праз спадарожнік будзе перадаваць сігнал у якасці HD

    Важная навіна на перспектыву ад «Белсату». Ад заўтрашняга дня, 11 жніўня, сігнал праз спадарожнік будзе перадавацца ў якасці HD. Аб гэтым паведаміў намеснік дырэктара тэлеканала Аляксей Дзікавіцкі.

    Ён адзначыў, што рабіць нічога не трэба, проста тэлегледачы ўбачаць лепшую карцінку.

    — А што спадарожнікавы сігнал яшчэ некалі спатрэбіцца, дык не сумняюся, — адзначыў Аляксей Дзікавіцкі. — З нас бывала пасмейваліся, маўляў навошта трымаць той спадарожнік, калі ўсе даўно праз нэт глядзяць. Але ў гэтыя дні тры гады таму мы застался дзеля ўсёй Беларусі ледзь не адзіную крыніцаю інфармацыі, бо хунта ўзяла ды выключыла нэт.

    Па яго словах, людзі тады збіраліся цэлымі групамі і глядзелі «Белсат» з суседзямі, знаёмымі, на дачах.

    — Так што беражыце і трымайце спраўнымі свае «талерачкі» — рэжым не мае такой зброі, каб збіць спадарожнік, — дадаў прадстаўнік тэлеканала.

    Чытайце яшчэ:

    Паўтара дзесяцігоддзя ў эфіры. «Белсат» – адна з найвялікшых справаў у маім жыцці»

    Рада БАЖ: «Белсат» стаў адным са значных элементаў нацыянальнай сістэмы СМІ

    Прапагандысты паказалі чарнавыя здымкі тэлеканала «Белсат» — кадры да іх маглі трапіць праз уцечку

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці