• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Круцей за Wordle ці Spelling Bee. З’явіўся сайт са слоўнымі гульнямі на беларускай мове

    У інтэрнэце запусцілі сайт Slovy.games, які аб’яднаў папулярныя інтэрактыўныя гульні на беларускай мове. Ужо даступныя папулярная гульня на сэнсавую блізкасць «Побач» і новая галаваломка з літарамі «Валошка». Гуляць у іх можна бясплатна, без рэгістрацыі і рэкламы наўпрост праз браўзер.

    слоўныя гульні на беларускай мове

    Фота: скрын Slovy.games

    Як расказвае аўтар пляцоўкі Алесь ДробышSlovy абнаўляюцца штодня. Аўтар прызнаецца, што вельмі любіць слоўныя гульні і даўно чакаў з’яўлення падобнага беларускамоўнага праекта. Не дачакаўшыся ініцыятывы ад іншых, Алесь вырашыў стварыць пляцоўку самастойна. Першую і асноўную частку рэсурсу – гульню «Побач» – ён распрацаваў усяго за тыдзень разам са сваёй жонкай, якая і цяпер штодня тэсціруе абнаўленні і дапамагае парадамі.

    Цяпер на партале даступныя дзве гульні

    Першая – гэта «Валошка», дзе з сямі прапанаваных літар трэба скласці як мага больш беларускіх слоў даўжынёй ад чатырох літар, прычым адна з літар з’яўляецца абавязковай.

    Другая – гульня «Побач», у якой трэба адгадаць сакрэтнае слова дня. Камп’ютар падказвае кірунак пошуку не праз супадзенне літар, а праз сэнсавую блізкасць: адмысловы алгарытм аналізуе беларускія тэксты і паказвае, наколькі блізка ваш варыянт па сэнсе знаходзіцца да патрэбнага адказу.

    Першая старонка сэрвісу Slovy.games. Скрын: распрацоўшчыкі гульні

    Гэта як беларускамоўная Wordle, але сур’ёзней

    Многія карыстальнікі шукаюць аналогіі з культавай гульнёй Wor­dle, якая мае лакальных беларускіх клонаў. Аднак Алесь Дробыш адзначае, што іншых сур’ёзных моўных гульняў на беларускім рынку практычна не было. Яго праект арыентаваны на іншыя сусветныя фарматы: калі «Валошка» нагадвае папулярную Spelling Bee, то «Побач» створана па матывах вядомай англамоўнай гульні Seman­tle.

    У планах распрацоўшчыка – паступовае пашырэнне сайта Slovy.games і дадаванне новых беларускамоўных галаваломак.

    – Мы хочам стварыць для беларусаў вялікі і якасны гульнявы партал па аналогіі з раздзелам слоўных гульняў у газеце New York Times, – расказвае Алесь.

    Чытайце яшчэ:

    Кітайскі блогер, які добра размаўляе па-беларуску, патлумачыў, чаму наша мова такая складаная для замежнікаў

    «Если вы думаете, что вам нужен психиатр, сходите к психиатру на всякий случай». Как пережить травматический опыт – рассказывает психологиня

    Штучны інтэлект Google Gemini навучылі сінхроннаму перакладу, ёсць падтрымка беларускай мовы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.