• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогер Vadimati распавёў, што сапраўды захварэў на анкалогію пасля зняволення

    Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук распавёў, што пасля калоніі ў яго сапраўды выявілі анкалогію — злаякасную меланому.

    Блогер Vadimati распавёў пра анкалагічны дыягназ

    Блогер Vadi­mati. Фота: сацсеткі героя

    Яна апынулася «быццам бы» трэцяй стадыі (усяго — чатыры, адлік ідзе з першай). Цяпер яе ўдала выдалілі. У Вадзіма да затрымання назіралі радзімку, ён хацеў яе выдаліць — і не паспеў. Пазней ён прасіў пра візіт анколага ў месцах пазбаўлення волі. Але яму адмовілі.

    Блогер Vadimati рассказал, что лежит в «онкологии»

     — Самае крыўднае — тое, што я ведаў, што ў мяне нешта не тое. Прасіў дапамогі ў ІЧУ ў Шчучыне, у турме № 1 нашай Гродна, І ў ПК № 2. Усе глядзелі на мяне як на дурня. Дурань, які жартуе. Вось Гюго напісаў «Чалавек, які смяецца». Вось у мяне на твары ўсмешка, але я ў душы плакаў, — сказаў Вадзім у сторыс Insta­gram. У іх ён адзначыў Гродзенскі гарвыканкам, сайт S13.ru і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алену Патапаву.

    «Я цалкам вінавачу іх і маю на гэта права!»

    Яго цётка пісала лісты да кіраўніцтва калоній, каб звярнулі ўвагу на радзімку блогера. Ёй дасылалі «адпіскі», што «ўсё добра». У гэты час радзімка Вадзіму пякла, балела, сыходзіла крывёй. Яе пашкоджвалі. «Страчаны час — магло гэтага не быць».

    «Каб зняць усё з душы, вінавачу ў гэтай сітуацыі з меланомай злаякаснай я турму № 1, ПК 2 і Шчучынскі ІЧУ, дзе я казаў, што мне патрэбны анколаг, што мне трэба выдаліць… Я цалкам здаровы туды трапіў, у мяне проста была радзімка пад наглядам. Я звяртаўся да двух анколагаў і планаваў восенню выдаляць — мяне пасадзілі летам. Я цалкам вінавачу іх і маю на гэта права!»

    Вадзім цяпер будзе знаходзіцца пад наглядам. «Таму што гэта вельмі такая брыдкая рэч, можа яшчэ рэцыдыў быць, а ў мяне вельмі высокая верагоднасць».

    Блогер заклікаў сачыць за здароўем і пры найменшых пытаннях ісці да лекара. Ён адзначыў, што самае важнае ў анкалогіі — час.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці