• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Былога прэс-сакратара Купалаўскага тэатра зноў асудзілі да адміністрацыйнага арышту

    5 сакавіка Мікалай Заяц меўся выйсці пасля 12 сутак арышту, але яго перазатрымалі і 27 сакавіка зноў асудзілі, паведамляе Deutsche Welle.

    Гэтым разам Мікалая Зайца асудзілі на 14 дзён адміністрацыйнага арышту. Як і мінулы раз, Мікалая абвінавацілі ў дробным хуліганстве. 

    Мікалая Зайца затрымалі 13 сакавіка. Адміністрацыйны арышт ён адбывае ў ізалятары на Акрэсціна ў Мінску.

    Як распавялі «Зеркалу»блізкія маладога чалавека, былога прэс-сакратара Купалаўскага тэатра двойчы асудзілі за тое, што ён быццам бы «размахваў рукамі ў РАУС».

    Мікалай Заяц працаваў прэс-сакратаром Купалаўскага тэатра са жніўня 2020-га. У сакавіку 2021 года яго звольнілі з тэатра.

    Чытайце яшчэ:

    Мужчина, которого приняли за «тихаря» на День Воли в Вильнюсе, оказался литовским журналистом. В BYPOL извинились

    «Адчуваецца розніца ў падыходах гісторыкаў і журналістаў». Парады эксперта па працы са складанай тэмай

    Журналістка MOST прабегла Варшаўскі паўмарафон у падтрымку беларускіх медыйшчыкаў у зняволенні

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці