• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Былога журналіста БТ асудзілі да 4 гадоў калоніі

    Былому журналісту Белтэлерадыёкампаніі і пазаштатнаму карэспандэнту казахстанскага тэлеканала «Хабар 24» Дзмітрыю Лукшу Мінскі гарадскі суд прызначыў 4 гада калоніі, а яго жонцы Паліне Палавінцы —  2,5 года. 

    Дзмітрыя Лукшу, яго жонку Паліну Палавінку, а таксама Дзяніса  Яроўскага і Канстанціна Ніканорава абвінавацілі ў “дыскрэдытацыі Беларусі” і “актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.

    Лукша, Палавінка і Яроўскі знаходзяцца пад вартай. Жонка Дзяніса Анастасія на суд не з’явілася — яе абвясцілі ў вышук.

    У выніку суддзя Наталля Бугук прызначыла:

    Дзмітрыю Лукшы — чатыры гады калоні ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых (16 000 рублёў),

    Паліне Палавінцы — два года і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых (3 200 рублёў),

    Дзянісу Яроўскаму — адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых (3 200 рублёў),

    Канстанціну Ніканораву — тры гады “хатняй хіміі” і штраф у памеры 100 базавых (3 200 рублёў). 

    Паводле версіі абвінавачвання, Лукша з лістапада 2021 года па сакавік 2022 года “сістэматычна прадстаўляў замежнаму тэлеканалу за ўзнагароджанне матэрыялы пра падзеі, якія адбываюцца ў Рэспубліцы Беларусь”.

    “З мэтай дыскрэдытацыі краіны з дапамогай аператара ён вырабіў шэраг відэасюжэтаў, ўтрымлівалі заведама ілжывую інфармацыю, і перадаў іх згаданага тэлеканалу. У прыватнасці, у лясным масіве ў аг. Лясны Мінскага раёна па яго ўказанні жонка — Паліна Палавінка — хаваючы свой твар, на англійскай мове прадставілася грамадзянкай Сірыйскай Арабскай Рэспублікі, якая нібыта пражывае ў стыхійным лагеры на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Яна агучыла загадзя падрыхтаваны мужам тэкст з недакладнымі звесткамі аб незахаванні правоў мігрантаў, незадавальненні іх базавых патрэбаў, дэфіцыце вады і ежы, пры гэтым Лукша пацвердзіў, што асабіста назіраў нібыта парушэнні”.

    Або іншы прыклад. На відэазапісе, знятыя за мяжой, на якіх дэманстраваўся дэфіцыт харчовых тавараў і замежнай валюты, Лукша наклаў свой закадравы голас, пры гэтым паведаміў, што ў сюжэце паказаная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь”, — гаворыцца ў абвінавачванні.

    Гэтыя і іншыя відэасюжэты Лукша накіраваў прадстаўнікам замежнага тэлеканала, якія размясцілі іх на сваіх афіцыйных рэсурсах. 

    Акрамя таго, паводле версіі абвінавачвання, у 2020 годзе Лукша, яго жонка, двое іншых абвінавачаных таксама прымалі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак у сталіцы.

    Анастасіі Яроўскай таксама ставіцца ў віну тое, што яна размяшчала ў Insta­gram паведамленні, у якіх яна:

    • прыніжала праваахоўнікаў, фармуючы негатыўны сацыяльны стэрэатып і варожае стаўленне да беларускай праваахоўнай сістэме і яе прадстаўнікам;

    • заклікала працоўных да страйку з парушэннем устаноўленага парадку яе правядзення, пераконваючы ў правільнасці, апраўданасці і абгрунтаванасці такога ўдзелу, тады як у рэчаіснасці яно было накіравана выключна на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы і выкарыстоўвалася як форма барацьбы з уладай.

    Такім чынам, пяці фігурантам справы інкрымінаваныя:

    • Дзмітрыю Лукшы — арт. 369–1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак);

    • жонцы Лукшы Паліне Палавінцы — ч. 6 арт. 16 і арт. 369–1 КК (дапамаганне ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак);

    • Дзянісу Яроўскаму — ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак);

    • аператару Канстанціну Ніканораву — ч. 6 арт. 16 і арт. 369–1 КК (дапамаганне ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь);

    • Анастасіі Яроўскай — ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак); ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

    Паведамляецца, што Дзмітрый Лукша прызнаў віну цалкам і часткова.

    Чытайце яшчэ:

    Журналіст Алег Груздзіловіч атрымаў прэмію “Надзея Свабоды”

    Снимки, полные боли. Агентство Reuters опубликовало главные новостные фотографии за 2022 год — показываем их

    Дело TUT.BY передали в суд. Дата первого заседания пока неизвестна

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці