• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Былы палітвязень: «За кантакт зь Фядутам каралі карцарам»

    Былы вязень калёніі, дзе ўтрымліваюць Аляксандра Фядуту, расказаў Свабодзе пра захады, скіраваныя на ізаляцыю вядомага палітвязьня.

    Вядомага палітоляга і літаратуразнаўцу Аляксандра Фядуту затрымалі ў красавіку 2021 году. Яго абвінавацілі ў змове з мэтай зьвяржэньня ўлады і асудзілі на 10 гадоў зьняволеньня ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пакараньне Фядута адбывае ў калёніі пад Магілёвам.

    «Хлопец, які сядзеў зь Фядутам у карантыне, адправіўся на 10 сутак у ШЫЗА толькі за тое, што зь ім пагаварыў», — расказаў Сяргей (сапраўднае імя зьмененае дзеля бясьпекі. — РС), які ўжо вызваліўся з папраўчай калёніі № 15 пад Магілёвам. Паводле Сяргея, дадатковы ціск зазналі і іншыя палітвязьні, якія былі зь ім у адным атрадзе. Гэта Сяргею засьведчыў асуджаны паводле палітычнага артыкула, зь якім давялося правесьці час у адной камэры штрафнога ізалятара.

    «Палову тэрміну ШЫЗА сядзеў з палітычным. Яго пакаралі ў дзень народзінаў. Нічога не парушаў, выконваў парадак ад пачатку да канца, але наўмысна ў такі дзень прычапіліся і далі 10 сутак. Вось так павіншавалі», — расказаў Сяргей.

    Паводле палітвязьня, зь якім Сяргей быў у ШЫЗА, палітычныя часьцей за іншых асуджаных атрымліваюць вымовы, пазбаўленьні ад спатканьняў ці перадач і пакараньне штрафным ізалятарам.

    «Палітычных ламаюць псыхалягічна: пакараньнямі, ізаляцыяй. Гэта ў нас было і ёсьць», — кажа Сяргей.

    Сярод палітвязьняў, якія адбываюць пакараньне ў ПК-15, — вядомы палітоляг і літаратар Аляксандар Фядута, а таксама праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч. Паводле зьвестак з калёніі, у Аляксандра Фядуты вялікія праблемы са здароўем, па тэрыторыі ён ходзіць зь цяжкасьцю, абапіраючыся на кіёк. Пра Валянціна Стэфановіча вядома, што яго накіравалі працаваць на шкодную для здароўя вытворчасьць — чысьціць драты ад ізаляцыі.

    Чытайце яшчэ: 

    Возвышенные и униженные. Каков медийный эффект марша Пригожина?

    Новая прадстаўніца медыя за кратамі ў Беларусі — Таццяна Пыцько. Цяпер у няволі 34 прадстаўнікі медыя

    Якія навіны даходзяць ад журналісткі Марыны Золатавай на волю?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці