• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Цела Ахроменкі не могуць вывезці з Польшчы праз памылку ў пашпарце

    Развітанне з памерлым Уладзіславам Ахроменкам адбудзецца ў Мінску не раней за пятніцу, 16 лістапада.

    23622134_1577508972292792_8979494524063552066_n-mfcy7.jpg

    Цела пісьменніка не могуць вывезці з Польшчы праз памылку ў пашпарце. Пра гэта «Нашай Ніве» расказала дачка пісьменніка Лізавета Ахроменка.

    «З‑за таго, што ў пашпарце таты і мамы не супадае апошняя літара, у нас вялікія праблемы. Для польскага боку яны — абсалютна чужыя людзі».

    Зараз сям’я пісьменніка вырашае гэтую праблему, таму пакуль невядома, калі канкрэтна адбудзецца развітанне з Уладзіславам Ахроменкам.

    «Развітанне будзе ў Мінску, але не раней за пятніцу ці суботу. Пахаваюць тату на Заходніх могілках», — кажа Лізавета Ахроменка.

    Памёр пісьменнік і журналіст Уладзіслаў Ахроменка

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці