• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чым насалілі ўладам светлагорскія журналісты тэлеканала «Ранак»

    Новыя аспекты справы раскрывае былая жыхарка Светлагорску, праваабаронца Алена Маслюкова.

    У Светлагорску працягваецца пераслед журналістаў і менеджараў разгромленага ўладамі тэлеканалу “Ранак”. У ізалятары часовага ўтрымання Жлобіна ўтрымліваецца былы галоўны рэдактар Юлія Даўлетава, якую падазраюць у нейкай крымінальнай справе. Таксама затрымана былая супрацоўніца Людміла Андэнка. Цяперашнія падзеі – гэта працяг рэпрэсій у дачыненні да светлагорскіх журналістаў, якія здарыліся летам 2023 года. Пра тое, якія прычыны выклікалі пераслед супрацоўнікаў выдання і ці спыніцца на гэтым рэпрэсіўная машына, распавядае “Штодню” праваабаронца Алена Маслюкова.

    Штодзень: Чым “насалілі” ўладам журналісты лакальнага СМІ, што на іх адкрываюць крымінальныя справы, праводзяць арышты і затрыманні?

    Алена Маслюкова:
    – Я б тут адказала пытаннем на пытанне. А чым увогуле насаліў беларускі народ цяперашняму рэжыму, што кожны дзень абвяшчаюцца тыя ці іншыя рэсурсы “экстрэмісцкімі”, ствараюцца “экстрэмісцкія фармаванні”, людзей абвяшчаюць тэрарыстамі?.. Калі ўдацца ў гісторыю, то на заводзе беленай цэлюлозы ў Светлагорску адбыўся выбух, у выніку якога загінулі людзі. Калі ў чэрвені гэтага года супрацоўнікі “Ранку” паведамілі, што здарылася катастрофа, то праз пэўны час пачаўся жорсткі пераслед. У пачатку жніўня ў кватэру журналіста Андрэя Ліпскага ўварваліся супрацоўнікі ГУБАЗу, пазней была затрыманая галоўная рэдактарка Юлія Даўлетава. І ў прынцыпе, наколькі нам было вядома, 9 супрацоўнікаў падвергліся рэпрэсіям. І ўжо тады было ясна, што гэта толькі пачатак прэсінгу. 4 ліпеня суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў матэрыялы, якія выдаваліся “Ранкам” экстрэмісцкімі. Гэтыя дзеянні павінны былі адразу насцярожыць усіх, хто працаваў у тым СМІ. Але, на жаль, атрымалася так, што частка людзей пакінула Беларусь, баючыся пераследу, але большасць засталася ў Беларусі. Тое, што адбылося цяпер, – гэта працяг тых сумных падзей.

    Брутальныя дзеянні ўлады ў дачыненні да “Ранку” ўсё роўна не ўкладаюцца ў галаву. Гэты тэлеканал да 2020 года цяжка было назваць апазіцыйным ці незалежным, яны ўвесь час падавалі, мякка кажучы, стрыманую інфармацыю…

    Я з вамі пагаджуся на 100%. У пачатку 1990‑х гадоў, калі стваралася гэта кампанія, іх можна было лічыць незалежным СМІ. Але з цягам часу актыўная супраца з выканкамам зрабіла іх “нейтральнымі”. Але, тым не менш, у горадзе яны карысталіся попытам, бо гэта была крыніца інфармацыі, якой мясцовыя людзі больш-менш давяралі, у параўнанні з раённай газетай, якая дагэтуль з’яўляецца друкаваным органам выканаўчага камітэту. У 2020 годзе журналісты “Ранку” спрабавалі рабіць матэрыялы пра актуальныя падзеі, але не магу сказаць, што тыя матэрыялы былі надта “рэвалюцыйнымі”. Хутчэй журналісты канстатавалі факты, што здарылася тое ці іншае. І тое, што да іх прыйшлі ў 2023 годзе, – гэта вынік палітыкі, якая праводзіцца ў беларускай дзяржаве, каб знішчыць нават такія СМІ, якія не прадстаўляць вялікай пагрозы. То бок, трыгерам, канешне, стала менавіта тое, што інфармацыя пра здарэнне на заводзе, якую ўлады не хацелі публічыць, злілася ў грамадства.

    Якія высновы можна зрабіць з сітуацыі са светлагорскім “Ранкам”?

    Назіраючы за тым, што адбываецца ў Беларусі, нават тыя, што праяўляюць абсалютную лаяльнасць да ўлады, не маюць індульгенцый. І ўсё больш людзей будзе падвяргацца рэпрэсіям. Гэта прырода рэпрэсіўнай машыны. Узгадайце рэпрэсіі, якія праводзіліся бальшавікамі. Калі забіралі сялянаў, рабочых, то гэта спачатку не ўспрымалася грамадствам як “рэпрэсіі”. Гаворка ішла пра змаганне з “ворагамі”. Чаму ж пазней сталі крычаць пра рэпрэсіі? Таму што бальшавікі, як павукі ў банках, сталі паядаць самі сябе, пачалі падвяргаць рэпрэсіямі гучныя імёны… Вось тады тэма рэпрэсій і загучала. Гэта гістарычна так закладзена. Калі цяпер затрымліваюць дырэктараў малочных прадпрыемстваў, кіраўнікоў заводаў, супрацоўнікаў СМІ, сябраў палітычных партый, гэта ўсё вынік развіцця гэтай сістэмы. Левіяфан харчуецца. Мне вельмі шкада, што з супрацоўнікамі “Ранку” адбылася такая сітуацыя. Асабліва шкада жанчын. Пэўна яны, застаючыся ў Беларусі, спадзяваліся на нейкі цуд, але цуд не адбыўся.

    Даведка. Прыватная тэлерадыёкампанія “Ранак” узнікла ў Светлагорску ў 1990‑х з ініцыятывы прадпрымальніка Ігара Кашлікава. Пазней было створана прадпрыемства “Ранак-рэклама”, якое займалася вырабам рэкламнай прадукцыі. У 2021 годзе заснавальнік “Ранку” Ігар Кашлікаў выехаў з Беларусі, паколькі ў дачыненні да яго пачаліся праверкі з боку падатковай інспекцыі.

    Чытайце яшчэ:

    Ізноў затрымана рэдактарка светлагорскага «Ранку». Яе калега таксама ў ІЧУ

    У Сейме Літвы журналісту Ягору Марціновічу ўручылі прэмію «Надзея Свабоды»

    Сайты «Радыё Свабода», «Салідарнасці» і мноства акаўнтаў медыяў у сацсетках — «экстрэмісцкія матэрыялы»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці