693

Адкрыт прыём заявак на семінар па журналістыцы у Лейпцыгу (да 22 верасня)

31.08.2023 Крыніца: БАЖ

10-дзённая праграма ўключае наведванне грамадскіх і прыватных СМІ з дыскусіямі, а таксама размовы з прадстаўнікамі СМІ, палітыкі, бізнесу і культуры ў Саксоніі і Берліне. Поруч з прафесійным павышэннем кваліфікацыі асабліва важны культурны абмен.

Як працуюць медыяпрафесіяналы і СМІ ў Германіі? Якую ролю адыгрываюць незалежныя СМІ ў дэмакратычным грамадстве? А што такое «дуальная медыясістэма» ў Германіі? З гэтымі і іншымі пытаннямі журналісты з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы змогуць азнаёміцца на семінары, арганізаваным Саксонскім фондам медыаадукацыі з 16 па 27 кастрычніка 2023 г. у Лейпцыгу.

Умовы для падачы заяўкі: журналісты з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы на момант падачы заяўкі павінны быць не старэйшыя за 40 гадоў; досвед працы ў СМІ; добрае веданне нямецкай мовы.

Больш падрабязную інфармацыю аб праграме і ўмовах удзелу можна знайсці ў інтэрнэце: www.ssm-seminar.de

Выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне бярэ на сябе Саксонскі фонд медыаадукацыі.

Апошні тэрмін падачы заявак - 22 верасня 2023 г.

З праграмай семінара можна азнаёміцца тут: http://ssm-seminar.de/index.php/seminar/programm

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!