Культура і медыя: нэтворкінг для новых партнёрстваў
Беларуская Рада Культуры разам з Беларускай асацыяцыяй журналістаў у межах ArtPower Belarus запускаюць праграму для тых, хто стварае культурныя праекты і кантэнт: культурніцкіх арганізацый і ініцыятыў, медыя, журналістаў, блогераў, незалежных аўтараў, кантэнт-крыэйтараў і іншых актараў, зацікаўленых у новых партнёрствах.

Што дасць праграма?
Калі вы ствараеце культурніцкія праекты, вы зможаце:
- лепш зразумець логіку медыя і іншых стваральнікаў кантэнту;
- убачыць, што ваш праект можа прапанаваць патэнцыйным партнёрам;
- навучыцца знаходзіць у сваіх праектах тэмы і гісторыі, цікавыя больш шырокай аўдыторыі;
- падрыхтаваць кароткі і зразумелы пітч сваёй ідэі.
Калі вы працуеце ў медыя, ствараеце кантэнт або маеце ўласную аўдыторыю, вы зможаце:
- знайсці новых герояў, тэмы і экспертызу;
- пазнаёміцца з культурніцкімі праектамі і ініцыятывамі;
- знайсці ідэі для матэрыялаў, кампаній, спецпраектаў і іншых фарматаў;
- сустрэць патэнцыйных партнёраў для сумесных праектаў.
А для ўсіх гэта магчымасць:
- знайсці новыя прафесійныя кантакты;
- убачыць, якія рэсурсы і экспертыза ёсць у іншых;
- атрымаць зваротную сувязь на сваю ідэю;
- знайсці новыя фарматы супрацоўніцтва;
- перайсці ад «расказаць пра свой праект» да «прыдумаць і зрабіць нешта разам».
Фармат праграмы
Праграма складаецца з двух анлайн-воркшопаў і фінальнага афлайн-нэтворкінгу ў Варшаве.
- 1 кастрычніка, 17:00–20:00 (па Варшаве)
Анлайн-воркшоп пра тое, як знаходзіць агульныя інтарэсы, гісторыі і магчымасці для супрацоўніцтва, што розныя бакі могуць прапанаваць адно аднаму і як з простай тэмы можа вырасці сумесны праект.
- 5 кастрычніка, 17:00–19:00 (па Варшаве)
Практычны воркшоп, падчас якога ўдзельнікі будуць працаваць са сваімі ідэямі, вучыцца сцісла тлумачыць іх сутнасць і каштоўнасць, адаптаваць пітч пад розных суразмоўцаў і атрымаюць магчымасць пратэставаць яго на іншых удзельніках.
- 14 кастрычніка, 11:30–16:30 (па Варшаве)
Афлайн-нэтворкінг у Варшаве
Сустрэча культурніцкіх арганізацый, медыя, журналістаў, блогераў, аўтараў і іншых стваральнікаў кантэнту. У праграме — прыклады паспяховых калабарацый, пітчынгі ідэй, зваротная сувязь і шмат часу на знаёмствы і размовы пра патэнцыйныя сумесныя праекты. Важна, што прыняць удзел у пітчынгу змогуць толькі тыя ўдзельнікі, якія далучыліся да ўсёй праграмы, у тым ліку, да анлайн сустрэч.
Як можна далучыцца?
Пры рэгістрацыі можна выбраць адзін з двух варыянтаў:
1. Уся праграма
Два анлайн-воркшопы 1 і 5 кастрычніка + афлайн-нэтворкінг 14 кастрычніка ў Варшаве.
Гэты варыянт падыдзе тым, хто хоча не толькі пазнаёміцца з патэнцыйнымі партнёрамі, але і загадзя папрацаваць са сваёй ідэяй, падрыхтаваць пітч і прыйсці на нэтворкінг ужо з больш канкрэтнай прапановай.
Рэгістрацыя адкрыта да 20 верасня, 23:59 (па Варшаве).
Пра вынікі адбору паведамім да 22 верасня.
2. Толькі афлайн-нэтворкінг
Можна далучыцца толькі да сустрэчы 14 кастрычніка ў Варшаве, без удзелу ў анлайн-воркшопах.
Гэты варыянт падыдзе тым, хто ўжо мае досвед, праект, экспертызу або проста хоча пазнаёміцца з іншымі ўдзельнікамі і знайсці магчымасці для супрацоўніцтва.
Рэгістрацыя адкрыта да 6 кастрычніка, 23:59 (па Варшаве).
Пра вынікі адбору паведамім да 8 кастрычніка.
Хто можа ўдзельнічаць?
Мы запрашаем прадстаўнікоў беларускіх культурніцкіх арганізацый і ініцыятыў, журналістаў і прадстаўнікоў медыя, блогераў, незалежных аўтараў, кантэнт-крыэйтараў, культурных менеджараў і іншых людзей, якія ствараюць культурныя або медыйныя праекты, працуюць з кантэнтам ці маюць ідэю патэнцыйнай калабарацыі.
Удзел бясплатны. Для ўдзельнікаў афлайн-нэтворкінгу магчыма пакрыццё выдаткаў на дарогу наземным транспартам з іншых гарадоў Польшчы, а таксама з Літвы ці Германіі.
Падрабязная праграма і іншыя арганізацыйныя дэталі будуць дасланыя адабраным удзельнікам.
Для нас важная бяспека ўдзельнікаў, таму праграма праходзіць у закрытым фармаце і прадугледжвае папярэднюю верыфікацыю.
РЭГІСТРАЦЫЯ
@bajmedia