445

Ціханоўская дамовілася з Microsoft аб працягу падтрымкі незалежных медыя і НДА

19.09.2023 Крыніца: Pozirk

Пра гэта паведаміў «Позірку» галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Паводле яго слоў, дэмлідар, якая цяпер знаходзіцца ў Нью-Ёрку, сустрэлася з віцэ-прэзідэнтам карпарацыі Тэрэзай Хатсан, а таксама паўдзельнічала ў арганізаванай офісам Microsoft у ААН дыскусіі пра тое, "як тэхналагічныя кампаніі і штучны інтэлект могуць дапамагаць людзям падчас крызісаў".

"Ціханоўская падзякавала Microsoft за падтрымку беларускіх медыя і НДА пасля 2020 года і дамовіліся, што кампанія будзе працягваць сваю праграму па Беларусі", — паведаміў Вячорка.

Сотні рэпрэсаваных беларускіх арганізацый змаглі атрымаць бясплатныя ці льготныя падпіскі на сэрвісы Microsoft Office, воблачныя сэрвісы, а таксама юрыдычныя кансультацыі ад кампаніі. Таксама кампанія распрацавала сістэму абыходу блакіроўкі "экстрэмісцкіх" медыя ў Беларусі.

Чытайце яшчэ:

«У Грузіі пакуль нікога з незалежных журналістаў не пасадзілі, але, баюся, ключавое слова "пакуль"», — рэдактарка Sova.news Марта Ардашэлія

У Літве перадалі ў суд справу юрыста Мантаса Данелюса

«Как такое возможно, что за российским журналистом шпионят в Германии?» Реакция «Репортеров без границ» на инцидент с Галиной Тимченко

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!