• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Літве перадалі ў суд справу юрыста Мантаса Данелюса

    Пракуратура Віленскага краявога суда перадала справу юрыста Мантаса Данелюса, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысць лукашэнкаўскага рэжыму і ўздзеянні на сведак, у Віленскі краёвы суд, са спасылкай на LRT піша «Наша Ніва».

    Дасудовае расследаванне па факце шпіянажу на карысць рэжыму Лукашэнкі было распачата год таму «пасля атрымання абгрунтаваных даных» аб тым, што Данелюс «з пачатку 2022 года збіраў і перадаваў грамадзянцы Беларусі цікавую для беларускай разведкі інфармацыю». Гэтай грамадзянкай Беларусі была вядомая тэлепрапагандыстка Ксенія Лебедзева.

    Мантасу Данелюсу пагражае ад 6 да 15 гадоў пазбаўлення волі. Сцвярджаецца, што абвінавачаны «пад выглядам валанцёрскай дзейнасці меў зносіны з дзейнымі ў Літве арганізацыямі, якія аб’ядноўваюць дэмакратычную апазіцыю рэжыму Рэспублікі Беларусь», а таксама з «асобамі, якія пераехалі ў Літву пасля выбараў прэзідэнта […] 2020 года, каб пазбегнуць затрымання, пазбаўлення волі ці іншага пераследу».

    Паводле звестак пракуратуры, Данелюс «наведваў памяшканні беларускіх апазіцыйных арганізацый, удзельнічаў у іх мерапрыемствах, збіраў і перадаваў інфармацыю аб іх дзейнасці, праектах, крыніцах фінансавання».

    За тэкст пра справу Мантаса Данелюса журналіст «Нашай Нівы» сёлета атрымаў прэмію Беларускай асацыяцыі журналістаў «Вольнае слова».

    Чытайце яшчэ: 

    Іосіф Сярэдзіч аб змене палітыкі сайта «НВ»: «Незразумелыя дзеянні тых, каму я бясплатна памылкова перадаў сайт»

    Главред Reform.by: журналистика — это иммунитет нации

    Асцярожна: прапаганда! Ці трэба і як асвятляць прадзяржаўны кантэнт

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці