327

Гардзіевічу прызначана 15 сутак адміністрацыйнага арышту

21.09.2023 Крыніца: БАЖ

Пра гэта «Медиазоне» распавяла крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Раней мы пісалі, што затрыманне адбылося 14 верасня ў памежным пункце пропуску «Брэст», калі Сяргей Гардзіевіч вяртаўся з Польшчы ў Беларусь.

Паводле папярэдніх звестак, у былога журналіста сайта «Першы рэгіён» на мяжы праверылі  мабільны тэлефон, а пасля затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання ў Брэсце. Вядома, што рашэннем суда Гардзіевічу прызначана 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Верагодна, што Сяргея Гардзіевіча могуць вінаваціць паводле артыкула 19.11 КаАП – «за распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо якая прапагандуе такую дзейнасць». Іншых акалічнасцяў затрымання пакуль няма.

Чытайце яшчэ: 

«Упершыню з'явілася адчуванне, што я ў гэтым жыцці зусім адна». Пяць гісторый журналістаў, з якімі спынілі адносіны родныя праз грамадзянскую пазіцыю

«Самы пачварны дзень у маім жыцці». Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч распавёў пра свой арышт

Что такое туркменизация журналистики? Это возможное завтра для белорусских медиа

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!