• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Літаратурны часопіс «Мінкульт» пераехаў у Вільню

    Літаратурны часопіс «Мінкульт» пераеехаў з Мінска ў Вільню, паведаміў на сваёй старонцы ў Face­book галоўны рэдактар выдання Сяргей Календа. Паводле яго слоў, за лета рэдакцыя плануе выпусціць два нумары. Адзін з іх будзе прысвечаны «вандроўкам і эміграцыі».

    «Апошнія гады, месяцы, тыдні, рэвалюцыя, каранавірус і вайна зрабілі мільёны людзей уцекачамі, бежанцамі, людзьмі, якія вымушаныя былі абіраць іншыя краіны для жыцця. Гісторыя кожнага — вартая быць агучанай, прачытанай, бо гэта наш агульны скарб, наш шанец пачаць вучыцца жыць без вайны і без турмы», — разважае Календа.

    Другі нумар будзе прысвечаны вайне ва Украіне. Календа нагадвае, што рэдакцыя паспела падрыхтаваць і паспяхова выпусціць чатыры нумары. 

    «Тэксты, якія на дадзены момант збіраюцца ў новыя нумары, афіцыйна і празрыста ніхто надрукаваць не можа, гэта гісторыі, якія могуць застацца ляжаць схаванымі ў стале і на дыску, але нам неабходна агучыць і паказаць усім, што і як адбываецца вакол», — адзначыў рэдактар выдання. Пры гэтым ён нагадаў, што праект мае патрэбу ў падтрымцы. Патрэбныя грошы, каб аплаціць працу вярстальніка, дызайнера і рэдактара, а таксама выплаціць ганарары пісьменнікам.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці