• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінінфарм папоўніў «экстрэмісцкі» спіс сайтамі з Брэсцкай вобласці

    Чарговае папаўненне адбылося ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Мінінфармацыі. Паводле рашэнняў суда Ленінскага раёна Брэста ад 16 лютага, у гэтым пераліку з’явіліся гарадскія інфармацыйныя сайты: baranovichy.by, luninies.bу, паўторна stolin.by. Заўважыў суд і люстэрка рэгіянальнага сайта «Першы Рэгіён».

    Сайт baranovichy.by пазначае сябе як «неафіцыйны, палітычна нейтральны гарадскі інфармацыйны інтэрнэт-партал». Яго ўладальнікі дэкларуюць за мэту — развіццё інфармацыйнай грамадзянскай супольнасці ў Баранавічах і рэгіёне, здольнай да абмену важнай для жыцця горада інфармацыяй, меркаваннямі гараджан.

    Сайт luninies.bу на момант трапляння ў «экстрэмісцкі» спіс ўжо не быў дасяжны. Паводле адмыслоўцаў, на ім змяшчаліся міліцэйскія паведамленні пра мясцовыя здарэнні, расклад транспарту і рэкламныя аб’явы.

    Што тычыцца сайта stolin.by, то ён прызнаны «экстрэмісцкім» другі раз за некалькі дзён. Упершыню гэта здарылася 13 лютага 2024 года пасля рашэння суда Ленінскага раёна Брэста. Праз тры дні (16 лютага) гэты ж суд зноў надае столінскаму інтэрнэт-рэсурсу, які заблакаваны Міністэрствам інфармацыі, «экстрэмісцкі» статус.

    Таксама суд Ленінскага раёна Брэста 13 лютага дадаў ў спіс экстрэмістаў люстэрка сайта «Першы Рэгіён» (1reg.org). Асноўная інтэрнэт-старонка рэгіянальнага выдання «Першы Рэгіён» апынулася ў гэтым пераліку яшчэ ў 2022 годзе.

    Чытайце яшчэ:

    За кратамі памёр Ігар Леднік — публіцыст і грамадскі актывіст, зняволены па абвінавачанні за «паклёп на прэзідэнта»

    Рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча перавялі ў івацэвіцкую калонію

    Ощущаете выгорание и усталость от работы? Спросили у коллег, как найти силы справиться с этой проблемой

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці