608

«Наша Ніва» шукае перакладчыка з беларускай мовы на расейскую

18.08.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Патрабаванні: дасканалае валоданне расейскай мовай, уедлівасць, метадычнасць і хуткадзейнасць.

Выданню «Наша Ніва» патрабуецца на поўную загрузку перакладчык з беларускай мовы на расейскую. Графік: два праз два.

Рэдакцыя папярэджвае, што перакладаць трэба будзе шмат.

Каманда прапануе будучаму калезе працу па дамове, заробак на картку. Пры патрэбе рэдакцыя можа дапамагчы з легалізацыяй у Еўропе.

Калі зацікаўленыя, вышліце максімальна падрабязнае рэзюмэ на мэйл nashaniva.com@gmail.com. У рэзюмэ пазначайце спасылкі на свае сацсеткі і ўсё, што можа сведчыць на вашу карысць. Апішыце свае ўменні і сферы прафесійных зацікаўленасцяў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!