• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Радыё Свабода шукае журналіста-расследавальніка ў Рызе

    Расійская служба Radio Free Europe/Radio Lib­er­ty (RFE/RL) шукае журналіста-расследавальніка ў Рызе. Журналіст будзе працаваць над расследаваннямі і адмысловымі матэрыяламі пра Расію для расійскамоўнай аўдыторыі.

    Асноўныя абавязкі

    • шукаць тэмы і праводзіць журналісцкія расследаванні;
    • працаваць з дакументамі, базамі даных, адкрытымі крыніцамі і OSINT-інструментамі;
    • правяраць інфармацыю і аналізаваць атрыманыя дадзеныя;
    • браць інтэрв’ю дыстанцыйна, у студыі або на месцы;
    • рыхтаваць матэрыялы ў розных фарматах: тэксты, відэа, падкасты, блогі, фота і пасты для сацсетак;
    • супрацоўнічаць з іншымі журналістамі, рэдакцыямі і відэагрупамі;
    • дапамагаць правяраць расследаванні іншых журналістаў;
    • удзельнічаць у сумесных расследаваннях з іншымі медыя і журналісцкімі сеткамі.

    Патрабаванні

    • значны досвед працы ў расследавальніцкай журналістыцы і прыклады ўласных расследаванняў;
    • добрыя навыкі журналісцкага пошуку, праверкі інфармацыі і працы з крыніцамі;
    • досвед працы з базамі даных, OSINT і іншымі лічбавымі інструментамі;
    • добрае разуменне палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сітуацыі ў Расіі;
    • веды ў такіх сферах, як авіяцыя, марскія перавозкі, транспарт і лагістыка, геалакацыя, спадарожнікавыя здымкі, аналіз дадзеных і сетак;
    • здольнасць працаваць самастойна і ў камандзе, у тым ліку ва ўмовах жорсткіх дэдлайнаў.

    Вышэйшая адукацыя ў журналістыцы або сумежнай сферы будзе перавагай, але яе могуць замяніць адукацыя ў іншай сферы і значны досвед у расследавальніцкай журналістыцы.

    Мовы

    • руская — абавязкова;
    • англійская — абавязкова, для працы і камунікацыі ўнутры арганізацыі.

    Умовы

    Праца будзе ў Рызе, Латвія.

    RFE/RL прапануе:

    • міжнароднае і дружалюбнае працоўнае асяроддзе;
    • магчымасці для прафесійнага навучання;
    • медыцынскую і страхоўку жыцця з першага працоўнага дня;
    • заробак ад 3000 еўра брутто ў месяц.

    Як падаць заяўку

    Кандыдату трэба даслаць:

    • CV;
    • матывацыйны ліст;
    • партфоліа з прыкладамі журналісцкіх расследаванняў.

    Дакументы трэба падаць на англійскай мове. Заяўкі без усіх неабходных дакументаў могуць не разглядаць.

    Падаць заяўку можна праз форму на сайце RFE/RL.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.